Литературное творчество паричан / Бондарева Тамара
К списку >>
Сустрэча.
Старая Кацярына завiхалася каля печы i мiжволi прыслухоўвалася да размовы, што вялi мужыкi за сталом. I трэба ж? колькi б яны не сустракалiся , а пагаварыць аб чым знаходзiлася.. Пра работу, пра цяперашняе жыцце, пра былое... Раней часцей бачылiся. Ды i весялей неяк было. Прыязджалi з Марыяй, а калi-небудь i з дзецьмi. Дзецi у iх нарадзiлiся пасля вайны, амаль у адзiн год. Iм таксама да спадобы былi такiя паездкi. Бегалi па вёсцы, з вялiкiм задавальненнем... Але гады iдуць. А цяпер вось больш года не бачылiся . Гэтулькi i Марыi ужо няма з iмi. Не такая яна i старая была, але жыцце бярэ свае ... Вось i сення Сцяпан прыехаў адзiн, напярэдаднi 9 мая... Адзначалi яны гэты дзень заўсёды. Здавалася лепшага свята i не было нiколi. Тады у 45-м было i вызваленне, i вясна, i гэтулькi надзей на лепшае жыцце... А дзяржаўным яно стала вось толькi цяпер.. . Як заўсёды гаворка зноў перайшла да успамiнаў пра вайну.
Здавалася б ужо усе перагаворана па некалькi разоў, але ж не ... Кожны раз знаходзiлася нейкая новая дробязь цi акалiчнасць.
Яно i вядома... Абодва ваявалi, абодва былi ранены. I , канешне, было што успомнiць. Што казаць - цяжка прыйшлося там, на вайне...
...Кацярына перавярнула блiны на скаварадзе. Ад iх iшоў прыемны духмяны пах...Затым у задуменнi паглядзела у вакно....
Вядома ж цяжка давялося!. Вайна - гэта заўсёды гора i пакуты.. I не толькi у баях.... Хiба ж пад немцамi было лепей?? Страшна успомнiць....
Вёска iх была кiламетры два цi тры ад лесу. А немцы таго лесу баялiся як чорта... А за лесам, крыху далей там i балота пачыналася. Спачатку яны гаспадарамi хадзiлi па вёсцы, ды кур хапалi, потым кiравалi усiм як хацелi. Што не падабалася цi хто , адразу стралялi. Сабак i тых пастралялi. Нейкая дывiзiя, казалi, была асаблiвая. Iм было што малы , што стары усе роўна. Усе хавалiся i малых хавалi. I Кацярына сваiх хавала . А было у яе iх двое...... Дзве прыгожыя дзяўчынкi...
Нездарма ж потым, лежачы у беспрытомнасцi бальная цiфам пасля лагера, яна , як кажуць дактары, енчыла: « немцы iдуць!Хавайце дзяцей...». Толькi не зберагла яна сваiх прыгажунь...Трапiла у лагер ды там , пад Азарычамi у лагеры i засталiся яны... Як перажыла гэта - невядома...
...Перад адступленнем немцы усiх з хат павыганялi. Пагналi неймаведама куды.. А хто не iшоў - таго стралялi на месцы.. Аказалася у лагер.. Людзей там было шмат. Спалi дзе хто мог, на зямлi. Наўкол чулiся толькi стогны... А з Кацярынай акрамя дзяцей яшчэ былi матка з свякрухай.... Не, лепей не успамiнаць...
А вось сястру Аксiнню з сынам дык яшчэ раней пагналi аж у Германiю..
Дзякуй богу праз год пасля пабеды вярнулася жывая... . А Iванка доўгi час потым яшчэ не размаўляў па - нашаму. Усе па - нямецку геркатаў.... Не, не лёгка i iм тут давялося ...
Кацярына зноў уздыхнула. Ну вось i блiны здаецца гатовы. Трэба мужыкам занесцi.
Яна глянула у маленькае шкельца , што было умацавана у край печы « Цi не з"ехала хустка убок, ды цi не брудны твар? Каля печы усе можа быць...»
Кацярына мiжволi усмiхнулася, успамiнаючы як дачка, яшчэ як была малая, увесь час хацела паглядзецца у зеркала, калi яго умацавалi, складаючы печ... Толькi рост не дазваляу, не даставала да яго.
...За сталом мiрна iшла гаворка, пастуквалi вiдэльцы аб талеркi..
А мужыкi ужо прапусцiлi па аднаму шкалiку i размова перайшла на успамiны. У суседняй пакоі перастала iграць радыё. Гэта не iнакш унук стаў прыслухоувацца. Вельмi ж любiў ён пачуць штосьцi новае пра вайну... Кожны раз прыставаў да дзеда.. Тое раскажы, ды сее раскажы...
Кацярына моўчкi паставiла блiны i прысела да стала....
- Памятаешь, я табе рассказваў як давялося мне быць генералам? - пытаeцца Iван.
- Ды памятую, канешне! - адказаў Сцяпан..
..Кацярына ужо,здаецца, ведала усе iх здарэннi, выпадкi на вайне. Не першы раз вось так сустракалiся. А пазнёмiлiся у шпiталi. Iван лячыўся пасля вызвалення Бабруйска... Там i знайшла яго Кацярына., калi вызвалiлi iх з Азарыцкага лагера.
- Не, ты слухай, - не супакойваўся Iван....
..Любiў ен пагаварыць. Ды, нада сказаць , расказваў цiкава... Меў ён такiя здольнасцi - за кожнага чалавека iншым голасам гаварыць....
Але на гэты раз ён сур’ёзна пачаў :
- Ведаеш, я самому генералу параiў....
- Ага, - засмяяуся Сцяпан, - так проста, пазваў цябе генерал i пытае, як нам , Іване, далей ваяваць???
- Так, значыць не верыш! А ты паслухай ...
... Кацярына краем вока убачыла, што з суседняга пакоя прасклiзнуў унук i зрабiў выгляд быццам тут у яго пэўная справа i вельмi неадкладная... А няхай паслухае.. Трэба ж i яму ведаць як яно было...
... Iван ямчэй уладкаваўся за сталом i пачауў..
Працяг чытайце тут: http://www.parichi.by/literature/4/58/


