Литературное творчество паричан / Бондарева Тамара
К списку >>
- Сядзелi гэта мы каля кастра. Над вогнiшчам вiсеў кацялок. Думалi чаю трохi папiць. Займалiся хто чым. Хто гiмнасцерку латаў, хто сапагi глядзеў. Абмяркоўвалi канешне ж i становiшча. А яно было не з легкiх. Меркавалася наступленне на Бабруйск. Яно б i нiчога, ды вось пайшло балота з аднаго боку.. Гiблае дзела.... сядзiм так размаўляем, раптам шагi i да вогнiшча падыходзiць камандзiр. Ды не хто - небудзь, а генерал. Мы як i патрэбна падхапiлiся. А ен падсядае да нас i пачынае гаворку. Дайшла чарга i да балота.
А я вазьмi i скажы ..
-А што балота. Я тутэйшы, дык мы хадзiлi па балотах. У макраступах праўда. Ды i гацi давялося рабiць... ( Калi вывозiлi лес на судаверфь.. )
Тут генерал зусiм зацiкавiуся... I давай распытваць. Я i расказаў, як жылi да вайны тут..
Пасядзелi яшчэ крыху i генерал пайшоў далей...
А назаутра мяне у штаб выклiкалi. I зноў гаворка пайшла пра балота, пра гацi. Запыталiся у мяне як рабiлi , якi цяжар вытрымлiвалi. Што ведаў я усе расказаў. Сам генерал папярэдзiў, что гутарка вельмi сур’ёзная i сакрэтная. Вядома ж я разумеў.
Можа потым хто i не ведаў, што гэта за работы вядуцца па начах i чаму на фары машын прыстасованы чахлы. I новая рота прыбыла сюды i тэхника .. А я здагадваўся. Праца вялася уначы. Над месцам работ лёталi самалеты. Вiдаць правяралi цi не вiдаць зверху работ i цi не заўважаць немцы чаго падазронага. Пянькi спiлаваных дрэў прыкрывалi лапнiкам. Счаплялi плыты у час кананады. Вельмi ж добра разносiўся гук тапароў па балоту.. Перашэек да Брыдскага Моху быў кiламетраў з 30 i работа была ой, якая нялегкая. Але на вайне, сам ведаешь, легка не бывае!
I вось праз некалькi месяцаў, мабыць у канцы чэрвеня пайшлi мы у наступленне. Не чакалi немцы яго праз балота каля Брыдскага Моху....Знянацку немцаў спаймалi... I дапамагло...
- I я праехаў на сваей палутарцы...А , ведаешь, - працягваў Iван, - у запале бою i страшна не было, i забыўся , што пад намi багна, балота.... Дапамаглi гацi, толькi не падвязло мне у гэтым баi. Ранiла...трапiў у шпiталь..
... Так Кацярына добра памятала якiм знайшла яна Iвана у шпiталi.. Але жывы. Потым i сама захварэла.. Ледзьве абодва выжылi... Потым ужо змагалiся за жыцце на вызваленнай тэрыторыi... Пачыналi з нуля. Ды хiба яны адны такiя былi? Хата згарэла, дзяцей не было. Але ж неяк перажылi усе . Дачка нарадзiлася.. Вунь унукi як за дзедам бегаюць... Раскажы тое, раскажы гэта. А ен i задаволены... Расказвае, успамiнае... А дачка нават нешта i запiсвала за iм.
... Над сталом павiсла цiшыня. За акном змяркалася.
- Слухай, Сцяпан, i куды ты ужо пойдзешь.? - кажа Iван.
- Якi можа быць аўтобус? Позна. Заставайся начаваць у нас. Заўтра з ранiцы i паедзеш. Мы з табой яшчэ тут не усе абгаварылi i ен паказаў на бутэльку, што стаяла на стале... ды i не усе я яшчэ расказау табе...
- I праўда, Сцяпан! Заставайся! - сказала Кацярына.
А сама падумала, хай сабе лепей пагамоняць..Гады iдуць... Ды не проста iдуць, а неяк ляцяць.. Колькi яшчэ засталося такiх сустрэч. Аднаму богу вядома.