Светлогорские чтения / Вторые Светлогорские чтения / Авторы.
К списку >>ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
Барсук Алена Яўгеньеўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. Нарадзілася ў Светлагорску. Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (г. Мінск). Накірунак даследаванняў: гісторыка-культурная спадчына Мазыршчыны. Тв.:
· Мазыр у часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Мазыр: гісторыя і сучаснасць / С.В. Целяпень [і інш.]. – Гомель, 2005. – С. 18–39.
· Да пытання аб старажытнай спадчыне Мазыра // Весн. Мазырск. дзярж. пед. ун-та імя І. П. Шамякіна. – 2009. – № 1. – С. 37–42.
· Этнаграфічны нарыс Мазыра ў ХІХ ст. // Міжнар. Шамякінскія чытанні «Пісьменнік – Асоба – Час» : матэрыялы міжнар. навук. канф., Мазыр, 19–20 лістапада 2009 г.: у 2 ч. – Мазыр, 2009. – С. 43–45.
· Канфесійны стан у Мазыры ў XVI – XVIII стст. // Романовские чтения – VI : сб. тр. междунар. науч. конф., Могилев, 19–20 ноября 2009 г. / Могилёвский гос. ун-т им. А. А. Кулешова ; редкол.: О.В. Дьяченко (отв. ред.) [и др.]. – Могилёв, 2010. – С. 10–12.
· Мазыр: адметнасці гістарычнага развіцця // Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы. ІІІ міжнар. навук. канф. «Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы», 30 верасня – 1 кастрычніка 2010 г. [матэрыялы] / Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны ; рэдкал.: Р.Р. Лазько (адк. рэд.) [і інш.]. – Гомель, 2010. – С. 60–64.
Гронскі Аляксандр Дзмітрыевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт гісторыі, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, навуковы супрацоўнік Цэнтра ўкраіназнаўства і беларусазнаўства гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, член рэдкалегіі часопіса «Наука» (Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна). Нарадзіўся ў Светлагорску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ, аспірантуру гістарычнага факультэта БДУ. Накірункі даследаванняў: гісторыя палітычнай паліцыі Расійскай імперыі, гісторыя нацыяналізму, гісторыя палітычных міфаў. Узнагароджаны юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Тв.:
· Конструирование героя: Кастусь Калиновский // Свободная мысль. – 2008. – № 6. – С. 157–164.
· Белорусские националисты и Первая мировая война // Проблемы войны и мира в эпоху нового и новейшего времени (к 200-летию подписания Тильзитского договора) : материалы междунар. науч. конф., Санкт-Петербург, декабрь 2007 г. – СПб., 2008. – С. 251–256.
· Попытка конструирования белорусской национальной героики в начале ХХ в. К вопросу становления белорусского национализма // Современные политические процессы на Украине. Под ред. И.П. Добаева, Э.А. Попова. – Ростов н/Д, 2009. – С. 48–57.
· Белоруски интелектуалци почетка ХХ в. као неимпериjална елита // Национални интерес. – 2010. – Броj 2. – С. 89–104.
· Государственная Дума Российской империи в современной белорусской историографии // Таврические чтения 2009. Актуальные проблемы истории парламентаризма в России (1906 – 1917 гг.). Междунар. науч. конф., Санкт-Петербург, Таврический дворец, 4 декабря 2009 г. : сб. науч. ст. ; под ред. А.Б. Николаева. – СПб., 2010. – С. 239–254.
Дубіцкая Наталля Мікалаеўна, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Нарадзілася ў Мінску. Скончыла гістарычны факультэт БДУ, аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Накірункі даследаванняў: помнікі жалезнага веку і ранняга сярэдневякоўя, тэхналогія старажытнай керамічнай вытворчасці ў Беларусі. Тв.:
· Керамическое производство Белорусского Поднепровья в VIII в. до н. э. – V в. н. э. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск: [б. и.], 2002. – 190 с.
· Производство керамической посуды населением Припятского Полесья в эпоху железного века и раннего Средневековья. – Минск : Беларуская навука, 2007. – 180 с.
· Находки оружия I тысячелетия н. э. в бассейне Нижней Березины // Матэрыялы па археалогіі Беларусі / Інстытут гісторыі НАН Беларусі. – Вып. 14. – Мінск, 2007. – С. 251–252.
· Изучение технологии древней керамической посуды в Беларуси // Археологія і давня історія України : збірник наук. праць. – Вип. 1. Проблеми давньоруської та середньовічної археології. – Київ, 2010. – С. 443–445.
· Вывучэнне помнікаў жалезнага веку і ранняга Сярэднявечча ў басейне Ніжняй Бярэзіны // Шацілкаўскія чытанні : матэрыялы ІІ гіст.-краязн. канф. (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гіст.-краязн. музей ; уклад.: Т.В. Маслюкоў, В.А. Раманцоў. – Светлагорск, 2011. – C. 3–10.
Клімовіч Таццяна Віктараўна, старшы навуковы супрацоўнік Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея. Нарадзілася ў Светлагорску. Скончыла гістарычны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны, бакалаўр гуманітарных навук. Накірунак даследаванняў: традыцыйны тэкстыль. Тв.:
· Шевеленко, Т.В. Восстановление традиционной техники. Рушник из Волпы / Т.В. Шевеленко // Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнай творчасці. – Гомель, 2004. – С. 206–208.
Лысенка Пётр Фёдаравіч, доктар гістарычных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела сярэдневечнай археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін г. Турава (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобл.). Нарадзіўся ў в. Зарачаны Полацкага р-на Віцебскай вобл. Скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Накірункі даследаванняў: гісторыя паўднёвай Беларусі, станаўленне і развіццё Тураўскага княства, старажытных гарадоў. Старшыня экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь па археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных навуках; старшыня палявога камітэта Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Тв.:
· Древнейшие города Белоруссии / Г.В. Штыхов, П.Ф. Лысенко. – Минск : Навука і тэхніка, 1966. – 83 с.
· Города Туровской земли. – Минск : Навука і тэхніка, 1974. – 200 с.
· Туровская земля IX – XIII вв. – Минск : Беларуская навука, 1999; 2001, 2-е изд. – 268 с.
· Древний Туров. – Минск : Беларуская навука, 2004. – 179 с.
· Сказание о Турове. – Минск : Беларуская навука, 2006; 2007, 2-е изд. – 118 с.
Лысенка Фёдар Пятровіч, студэнт І курса гістарычнага факультэта БДУ (спецыяльнасць «дакументазнаўства»). Нарадзіўся ў Мінску. У публікацыі артыкула ўдзельнічае ўпершыню.
Марфiна Вольга Уладзiмiраўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі і экалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Нарадзілася ў г. Калінінградзе, Расія. Скончыла гістарычны факультэт БДУ, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора імя К. Крапівы НАН Беларусі. Накірунак даследаванняў: антрапалогія. Тв.:
· Детский организм и среда (формирование физического типа в разных геохимических регионах БССР) / И.И. Саливон, Н.И. Полина, О.В. Марфина. – Минск : Навука і тэхніка, 1989. – 269 с.
· Экологические изменения и биокультурная адаптация человека / Под ред. Л.И. Тегако. – Минск : Бофф, 1996. – 275 с.
· Беларусы. Т. 9. Антрапалогія / Л.І. Цягака [і інш.]. – Мінск : Беларус. навука, 2006. – 575 с.
· Антропология населения белорусско-польского пограничья в свете этнической истории славян / Л.И. Тегако [и др.]. – Минск : Беларус. навука, 2009. – 264 с.
· Палеаантрапалагічныя знаходкі – важная крыніца гістарычнай інфармацыі аб старажытных папуляцыях чалавека // Шацілкаўскія чытанні : матэрыялы ІІ гіст.-краязн. канф. (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гіст.-краязн. музей ; уклад.: Т.В. Маслюкоў, В.А. Раманцоў. – Светлагорск, 2011. – С. 11–22.
Маслюкоў Тэльман Віктаравіч, гісторык (г. Светлагорск). Нарадзіўся ў г. Гянджа, Азербайджан. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт ГДУ. Накірунак даследаванняў: гісторыя рэгіёна Ніжняй Бярэзіны XVI – XIX стст. Тв.:
· З гісторыі Шацілавічаў // Гомельшчына: старонкі мінулага / Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель, 1996. – Вып. 2. – С. 22–26.
· Беларускiя мiкратапонiмы ў польскамоўных дакументах XVII ст. // Беларусіка – Albaruthenica: праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. узаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Кн. 6 : Беларусь паміж Усходам і Захадам. Ч. 2 / Рэд. Ул. Конан і інш. – Мінск : ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. – С. 170–171.
· Узнікненне Шацілак. Шацілы і Манкевічы – старажытныя шляхецкія роды Беларусі // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н. У 2 кн. Кн. 1. – Мінск : Беларусь, 2000. – С. 47–49.
· Філолаг з вёскі Чэрнін: Аляксандр Шыманоўскі / Т.В. Маслюкоў, Л.П. Кузьміч // Дняпроўскія матывы : літаратуразнаўчыя нарысы / Пад агульн. рэд. І.Ф. Штэйнера. – Гомель : Сож, 2009. – С. 140–142.
· Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне // Шацілкаўскія чытанні : матэрыялы ІІ гіст.-краязн. канф. (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гіст.-краязн. музей ; уклад.: Т.В. Маслюкоў, В.А. Раманцоў. – Светлагорск, 2011. – С. 38–49.
Мухамедава Нагіма Рамазанаўна, загадчык архіўнага сектара, хавальнік калекцыі «Фатаграфіі» Чэлябінскага абласнога краязнаўчага музея (ЧАКМ), Расія. Нарадзілася ў с. Кулуева Аргаяшскага р-на Чэлябінскай вобл. Скончыла гістарычны факультэт Башкірскага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Уфа, Башкартастан, Расія). Накірункі даследаванняў: краязнаўства, фотакрыніцы з фонду ЧАКМ. Тв.:
· Челябинская область в фотографиях. 1900 – 1920 : фотоальбом / Авт. проекта и сост. В.И. Богдановский. – Челябинск : Каменный пояс, 2000. – 308 с. (В автор. коллективе.)
· Часовые Отечества: из истории российского казачества : каталог выст. – СПб. : Славия, 2006. – 304 с. (В автор. коллективе.)
· Старый Челябинск в открытках и фотографиях : фотоальбом / Сост. Д.Г. Графов. – Челябинск : Каменный пояс, 2008. – 248 с. (В автор. коллективе.)
· К 120-летию Павла Ивановича Искоскова – главного инженера треста «Челябпроект», строителя Кировского моста (из фондов ЧОКМ) // Природное и культурное наследие Урала : материалы VI рег. науч.-практ. конф. / Челябинский обл. краев. музей. – Челябинск, 2008. – С. 127–145.
Петухоў Аляксандр Васільевіч, магістр гістарычных навук. Нарадзіўся ў Светлагорску. Скончыў гістарычны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны і магістратуру гэтага факультэта. Старшы сапёр 1-га рэкагнасціровачна-пашуковага разліку 1-й рэкагнасціровачна-пашуковай групы 52-га Асобнага спецыялізаванага пашуковага батальёну Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (в. Заслонава, Лепельскі р-н, Віцебская вобл.), яфрэйтар. Накірункі даследаванняў: гісторыя Парыччыны, гісторыя жаночых вучэльняў духоўнага ведамства 1860 – 1915 гг. Тв.:
· Дворянский род Пущиных и Беларусь // Творчество молодых, 2007 : сборник науч. работ студентов и аспирантов УО «Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины» / М-во образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины ; редкол.: О.М. Демиденко (отв. ред.) [и др.]. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2007. – C. 97.
· Деятельность Паричского женского духовного училища (1860 – 1915 гг.) в современной белорусской историографии // Романовские чтения – VI : сб. тр. междунар. науч. конф., Могилев, 19–20 ноября 2009 г. / Могилёвский гос. ун-т им. А. А. Кулешова ; редкол.: О.В. Дьяченко (отв. ред.) [и др.]. – Могилев, 2010. – С. 61–62.
· Паричское женское училище духовного ведомства в 60 – 90-е гг. XIX в.: к вопросу об истоках педагогического образования на Гомельщине // Православие на Гомельщине: историко-культурное наследие и современность : сборник науч. статей. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2010. – С. 53–59.
· Пад дабратворным дахам вучэльні... // Малады горад на зямлі старажытнай / Уклад. І.Ф. Штэйнер. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2011. – С. 54–56.
· Парыцкі рэгіён па матэрыялах фамільнага фонду Пушчыных у ІРЛІ РАН: да гісторыі стварэння фонду // Шацілкаўскія чытанні : матэрыялы ІІ гіст.-краязн. канф. (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гіст.-краязн. музей ; уклад.: Т.В. Маслюкоў, В.А. Раманцоў. – Светлагорск, 2011. – С. 59–65.
Рассадзін Сяргей Яўгенавіч, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Нарадзіўся ў Гомелі. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт ГДУ, аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР. Накірункі даследаванняў: археалогія, геральдыка, гісторыя, славістыка, тытулалогія. Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём Св. Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы. Тв:
· Северные соседи Великой Скифии. – Минск : Права і эканоміка, 2005. – 264 с.
· Первые славяне. Славяногенез. – Минск, 2009. – 288 с.
· Князья, графы и бароны в Беларуси: конец XVIII – начало ХХ в. (История титулов в биографическо-личностном аспекте). – Минск : Беларускі экзархат, 2010. – 435 с.
· Шацілінскі востраў: археалагічны помнік // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя ў 2 т. Т. 2. Л–Я. – Мінск : БелЭН імя П. Броўкі, 2011. – С. 417.
· Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні : матэрыялы ІІ гіст.-краязн. канф. (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гіст.-краязн. музей ; уклад.: Т.В. Маслюкоў, В.А. Раманцоў. – Светлагорск, 2011. – С. 23–37.
Сямёнычаў Арцём Сяргеевіч, вучань 10 «Б» класа сярэдняй школы № 10 г. Светлагорска. Нарадзіўся ў Светлагорску. Артыкул публікуе ўпершыню.
Скарачэнні: БДУ – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, ВАК – Вышэйшая атэстацыйныя камісія, ГДУ – Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, НАН – Нацыянальная акадэмія навук.