ПАРИЧИ
СПРАВОЧНО - ИНФОРМАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ Г.П. ПАРИЧИ

Светлогорские чтения / Вторые Светлогорские чтения / Сямёнычаў А. С.

К списку >>


Сямёнычаў А. С.
УДАКЛАДНЕННЕ ЗВЕСТАК АБ РАНЕЙ ІСНАВАЎШЫХ ПАСЕЛІШЧАХ ПА КАРТАГРАФІЧНЫХ КРЫНІЦАХ (СВЕТЛАГОРСКІ РАЁН)

На тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна знаходзіцца 101 сельскі населены пункт, але раней іх колькасць была значна большай. З’яўленне або знікненне тых ці іншых населеных пунктаў непасрэдна звязана з агульным ходам гістарычнага развіцця. Яшчэ з часоў Сталыпінскай аграрнай рэформы на тэрыторыі Светлагорскага раёна ўзнікла шмат хутароў. Працэс хутарызацыі сельскай гаспадаркі працягваўся і пазней. Але ў часы калектывізацыі многія хутары і маленькія вёскі зніклі, бо калектывізацыя прадугледжвала стварэнне буйных сельскіх гаспадарак. Таксама многія населеныя пункты, на нашу думку, зніклі ў 60 – 70-х гг. ХХ ст., калі праводзілася ўзбуйненне вёсак. За лёсам кожнай вёскі стаіць лёс яе жыхароў. Як можна даведацца, дзе дакладна нарадзіліся, жылі і вучыліся знакамітыя людзі, калі частка населеных пунктаў знікла і назвы іх не захаваліся? Для прыкладу: Герой Савецкага Саюза, лётчык-выпрабавальнік П. М. Стэфаноўскі нарадзіўся ў пас. Пакроўка, што быў у 2 км ад в. Чыркавічы. Але гэты пасёлак быў уключаны ў склад Чыркавічаў, і таму многія лічаць, што Стэфаноўскі родам з гэтай вёскі.
У кнізе «Памяць» Светлагорскага раёна змешчаны спіс паселішчаў, якія ўжо не існуюць або былі перайменаваны [1, с. 742–748]. Некалькі гадоў таму назад, ужо пасля выдання кнігі “Памяць”, сталі даступнымі рассакрэчаныя савецкія, польскія, нямецкія карты 20 – 30-х гг. ХХ ст., якімі карысталася Міністэрства абароны [2].
Параўноўваючы гэтыя карты са спісам кнігі «Памяць», мы заўважылі, што ён няпоўны. Аказалася, што 43 населеныя пункты, існаваўшыя раней у межах сучаснага Светлагорскага раёна, не зафіксаваны ў кнізе «Памяць». Гэтыя населеныя пункты мы прадстаўляем у табліцы (табліца 1). Сучасныя межы раёна мы прасочвалі па атласу Гомельскай вобласці [3].
Табліца 1 – Населеныя пункты ў межах сучаснага Светлагорскага раёна, якія зараз не існуюць, па картах 20 – 30-х гг. ХХ ст.

Назва пункта    Месца былога знаходжання      
Аколіца    Населены пункт; знаходзіўся на месцы сучаснай в. Маісееўка; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Астракарма    Населены пункт; знаходзіўся на поўдзень ад в. Карані на адлегласці 2 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»      
Бакумоўнішча    Населены пункт (верагодна хутар); знаходзіўся на паўднёвы захад ад в. Казлоўка на адлегласці 2,5 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Банкава    Населены пункт; знаходзіўся на захад ад в. Каралеўская Слабада-2 на адлегласці 2 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»      
Барысаў    Хутар; знаходзіўся на ўсход ад в. Карані на адлегласці 1 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»      
Бліжняе
Грыздоўе    Населены пункт; знаходзіўся на паўночны захад ад в. Сякерычы на адлегласці 2,5 км; адзначаны на карце «Сякерычы 1936 г.»      
Бярэзнікі    Хутар; знаходзіўся на паўднёвы захад ад в. Пяшчаная Рудня на адлегласці 1 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Вяльчо    Населены пункт; знаходзіўся на паўднёвы захад ад в. Язвін на алегласці 0,5 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»      
Вяльчо    Хутар; знаходзіўся на паўднёвы захад ад в. Язвін на адлегласці 1 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»      
Глева    Населены пункт; знаходзіўся на захад ад в. Сякерычы на адлегласці 2,5 км; адзначаны на карце «Сякерычы 1936 г.»      
Глінішча    Населены пункт; знаходзіўся на поўдзень ад в. Гамза на адлегласці 3,5 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Грабчы    Населены пункт; знаходзіўся на поўдзень ад в. Селішча на адлегласці 2 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Грэбень    Хутар; знаходзіўся на поўдзень ад г. Светлагорска на адлегласці 7 км; адзначаны на карце «Мазыр 1931 г.»      
Грэцкі    Населены пункт; знаходзіўся на поўнач ад в. Парычы на адлегласці 2 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Давыдовічы    Хутар; знаходзіўся на паўднёвы ўсход ад в. Карані на адлегласці 2 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»      
Залаву    Хутар; знаходзіўся на поўдзень ад в. Гамза на адлегласці  1,5 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Заручча    Населены пункт (верагодна, хутар); знаходзіўся на ўсход ад в. Парычы на адлегласці 1,5 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Зарэчча    Населены пункт; знаходзіўся на ўсход ад в. Дуброва на адлегласці 0,3 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»      
Зубрэц    Населены пункт; знаходзіўся на месцы сучаснай в. Маісееўка; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Казанск    Група хутароў; знаходзіліся на паўднёвы захад ад в. Карані на адлегласці 1 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»      
Карма    Населены пункт; знаходзіўся на захад ад в. Сякерычы на адлегласці 3,5 км; адзначаны на карце «Сякерычы 1936 г.»      
Карма    Хутар; знаходзіўся на паўднёвы захад ад г. Светлагорска на адлегласці 13 км; адзначаны на карце «Мазыр 1931 г.»      
Ключы 3-я    Населены пункт (верагодна, хутар); знаходзіўся на паўднёвы захад ад в. Міхайлаўка на адлегласці 1 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Колас    Населены пункт (верагодна, хутар); знаходзіўся на паўднёвы ўсход ад в. Маісееўка на адлегласці 2,5 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Крупіна    Хутар; знаходзіўся на паўднёвы захад ад г. Светлагорска на адлегласці 17 км; адзначаны на карце «Мазыр 1931 г.»      
Курганне    Населены пункт; знаходзіўся на ўсход ад в. Маісееўка на адлегласці 2,5 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Любін    Хутар; знаходзіўся на паўночны ўсход ад в. Пяшчаная Рудня на адлегласці 1,5 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Малінныя    Хутар; знаходзіўся на паўднёвы захад ад г. Светлагорска на адлегласці 17 км; адзначаны на карце «Мазыр 1931 г.»      
Мараўка    Населены пункт; знаходзіўся на месцы сучаснай в. Тумараўка; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.» (магчыма, так была надпісана в. Тумараўка)      
Пабеда     Населены пункт (верагодна, хутар); знаходзіўся на паўднёвы ўсход ад в. Парычы на адлегласці 3 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Падасіннік    Населены пункт (верагодна, хутар); знаходзіўся на захад ад в. Мехоўшчына на адлегласці 1,2 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»      
Парослы    Хутар; знаходзіўся на поўнач ад в. Баравікі на адлегласці 3 км; адзначаны на карце «Мазыр 1931 г.»      
Сабаліца     Населены пункт (верагодна, хутар); знаходзіўся на паўднёвы захад ад г. Светлагорска на адлегласці 12 км; адзначаны на карце «Мазыр 1936 г.»      
Садкі    Населены пункт; знаходзіўся на поўдзень ад в. Сякерычы на адлегласці 0,5 км; адзначаны на карце «Сякерычы 1936 г.»      
Сараі    Населены пункт; знаходзіўся на ўсход ад в. Данілаўка на адлегласці 1 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Сільнікі    Населены пункт; знаходзіўся на поўдзень ад в. Гамза на адлегласці 3,5 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Сімены    Населены пункт; знаходзіўся на ўсход ад в. Маісееўка на адлегласці 1 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Скабалішча    Хутар; знаходзіўся на ўсход ад в. Карані на адлегласці  0,5 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»      
Смалявіца    Населены пункт; знаходзіўся на поўдзень ад в. Сякерычы на адлегласці 2,5 км; адзначаны на карце «Сякерычы 1936 г.»      
Старышчы    Населены пункт; знаходзіўся на паўднёвы захад ад в. Сякерычы на адлегласці 3 км; адзначаны на карце «Сякерычы 1936 г.»      
Улоссе     Хутар; знаходзіўся на паўднёвы захад ад в. Кнышэвічы на адлегласці 2,5 км; адзначаны на карце «Парычы 1936 г.»      
Цярэбня    Хутар; знаходзіўся на поўдзень ад в. Карані на адлегласці 1,7 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»      
Язвін    Хутар; знаходзіўся на ўсход ад в. Язвін на адлегласці 0,5 км; адзначаны на карце «Дуброва 1936 г.»     

Трэба звярнуць ўвагу і на сістэму рассялення Светлагорскага раёна ў 20 – 30-я гг. ХХ ст. У той час раённым цэнтрам з’яўляўся пас. Парычы. У напрамку Парычы – Палесье размяшчалася вялікая колькасць населеных пунктаў, а ў квадраце Шацілкі – Чыркавічы – Сасновы Бор – Баравікі знаходзіліся ў асноўным хутары.
Такім чынам, складзены намі спіс дапаўняе звесткі, якія былі вядомы раней.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1.    Дулеба, Г.І. Аб населеных пунктах, якія ўжо не існуюць ці перайменаваны / Г.І. Дулеба, Г.М. Курыловіч // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: у 2 кн. – Мн., 2003. – Кн. 2. – С. 742–748.
2.    Топографическая карта Украины, России, Беларуси [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://maps.vlasenko.net – Дата доступу: 31.08.2011.
3.    Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005.

31.08.2011.

SUMMARY

Siamionychau Artsiom Siarheyevich. Clarification of Information about Pre-existing Settlements on the Cartographic Sources (Svietlahorski Rajon).
In the book «Memory» of Svietlahorski Rajon there is a list of settlements, which existed earlier. However, it appeared that this list is incomplete. At present, when large-scale maps published in 1920 – 1930 became available, they  found  more than 40 villages and farms, which existed in Svietlahorsk area.

РЕЗЮМЕ

Семёнычев Артём Сергеевич. Уточнение сведений о ранее существовавших поселениях по картографическим источникам (Светлогорский район).
В книге «Память» Светлогорского района есть список населённых пунктов, которые существовали ранее. Однако, как выяснилось, этот список неполный. Сейчас, когда стали доступны крупномасштабные карты, изданные в 20 – 30-х гг. ХХ ст., на них отыскались ещё более 40 деревень и хуторов, находившихся на территории Светлогорского района.



Warning: Unknown: write failed: Disk quota exceeded (122) in Unknown on line 0

Warning: Unknown: Failed to write session data (files). Please verify that the current setting of session.save_path is correct (/tmp) in Unknown on line 0