ПАРИЧИ
СПРАВОЧНО - ИНФОРМАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ Г.П. ПАРИЧИ

Гостевая книга

24 05 2019::Валентина Петрова для Николая.
Добрый день, Николай. На Ваш вопрос могу ответить...
23 05 2019::Валентина Петрова для Натальи Сусловой.
Добрый день, Наталья. Ваш родственник, Кузнецов...

Литературное творчество паричан / Шарый Геннадий Михайлович.

К списку >>


Парычы
Цячэ ў свет рака Бяроза…
Якуб Колас
Шарый Геннадий Михайлович.
Прысвячаю бацьку Шараму Михаiлу Кiрылавiчу,
мацi  Богдан Нiне Iларыёнаўне i ўсiм парыцкiм людзям.

Як светла ад бярозавых гаёў
I ciняя рака.
Па берагах ракi – бярозы.
I сталi зваць раку – Бярозай.
На беразе крутым  Бярозы
Знайшлi сабе прытулак людзi з Руднi.
Iх парычамi сталi зваць,
А селiшча – Парэччам.

Сялiлiся здаўна тут людзi,
Наўкол былi,  лясы – далей дрыгва.
Ваздзiлiся ў лясах ласi i дзiкi,
Бабры свае тут хаткi  будавалi  каля вады.
I лютаваў  ў барах  хваёвых
Тут люты юрша.
Бурыў пчалiную сям,ю i ласавауся мёдам.

Зайцоў была тут процьма i  вавёрак,
Рудыя лiсы цiкавалi курапатвы.
Чарнагаловыя баравiкi, лiсiчкi залатыя,
I маслюкi  i сыраежкi ,
Абабкi, падзязёнкi i грузды -
Дары лясныя  добрым людзям.

Сунiц,  чарнiц и буякоў
Было тут шмат,
А на дрыгве з бусламi, журавамi
Ў вераснi збiралi людзi журавiны.
I на гару, што звалi Грецкай,
Дзятва хадзiла па арэхi.
Арэшнiк густа так разросся
На схiлах той гары.

У рэчышчы, на поймах и затоках
Лавiлi шчупакоў i карпаў, плотак,
Лiнёў, уюноў i нават сом
Вадзiўся тут.
Жылi з прыродаю у Парэччы людзi  у згозде,
i шанавалi кожны здень i кожны год
Здядоў, жанок i дзетак шанавалi
i гаспадарылi сабе.
У кожнага была зямля, сялiба, статак,
Убудзень працавалi, святкавалi святам,
Пратяжныя спявалi песнi  i прыпеукi- жарты,
Вадзiлi карагоды.

Калi на беразе крутым Парэчча
Стать тварам да ракi вясною,
Убачыш ты разлiу шырокi –
Аж дух займае ад такой вады.

Вада спадае i шырокi луг.
На iм бялiзну  белять бабы,
I стужкi палатна,
Што выткалi  зiмою пры лучыне,
Ўздоуж берага дарогамi плывуць.

Iх белiць дождж, i снег, i сонца.
З Бяльча вясну гукаюць дзеўкi,
З Парэчча голас хлопцаў уторыць  iм,
Казлоўка,  Скалка,  Высакаполле,
Завiчча, Белiца и Стужкi
Вакол Парэчча карагоды водзяць,
I песнямi  дрыжыть вясновы дух.

Цiкавыя были гаворкi ў лiцьвiнаў,
Так звали, вотчычами тых,
Хто пчол разводзiць.
Цягалi вуллi-лежакi на поткуры цi стайлы.
Цягалi  лiнаю на калясе,
На поткур – на астрозе.
А паткуралi пчол цi зублямi, цi скрыплем.
I надзявалi воск на паўзу,
I сцельнiками рэзалi мядок
i клалi ў лубок цi лабзень.

I звауся гэты край Лiтвою.
У Малiмонах и Шатiлках
былi касцёлы.
Ва унiянскую царкву хадзiлi людзi
Ў Астроўчыцах (цяпер стау Ракшын),
У Чернiне, Дуброве, Каралевай Слабадзе i Брожы.
Калi ж Лiтва Заходнiм краем стала,
Ператварылася у Парiчi Парэчча,
Рака Бяроза у Бярезiну.

Высокi белы храм узнiк на беразе крутым,
Насупраць панская сялiба
З садами,  сажалками, школай.
Стаў забывать народ свае гаворкi, песнi, карагоды.
Змяшалiся лiцьвины з ляхамi  i маскалямi.
У Парычах аселi лiцьвякi.
Час зруйнаваў дубовы гай за млынам –
Тырчать адны карчы на пойме
Пад гарою Грецкай - 
I белы храм , i старажытны сад
З калодами для пчол на лiпавай аллеi
I сажалкамi у  садзе.

I  толькi вольная рака
Струменiць па-ранейшаму да мора
Цераз Дняпро ваду святую
З крынiц падземных роднае зямли.