ПАРИЧИ
СПРАВОЧНО - ИНФОРМАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ Г.П. ПАРИЧИ

Литературное творчество паричан / Шарый Геннадий Михайлович.

К списку >>


Парычы

Цячэ ў свет рака Бяроза…
Якуб Колас

Шарый Геннадий Михайлович.
Прысвячаю бацьку Шараму Михаiлу Кiрылавiчу,
мацi  Богдан Нiне Iларыёнаўне i ўсiм парыцкiм людзям.

Як светла ад бярозавых гаёў.

I ciняя рака.

Па берагах ракi – бярозы.

I сталi зваць раку – Бярозай.

На беразе крутым  Бярозы

Знайшлi сабе прытулак людзi з Руднi.

Iх парычАми сталi зваць,

А селiшча – Парэччам.

Сялiлiся здаўна тут людзi,

Наўкол былi лясы – далей дрыгва.

Ваздзiлiся ў лясах ласi i дзiкi,

Бабры свае тут хаткi  будавалi  каля вады.

I лютаваў  ў барах  хваёвых

Тут люты юрша.

Бурыў пчалiную сям'ю i ласаваўся мёдам.

 

Зайцоў была тут процьма i  вавёрак,

Рудыя лiсы цiкавалi курапатвы.

Чарнагаловыя баравiкi, лiсiчкi залатыя,

I маслюкi, i сыраежкi,

Абабкi, падзялёнкi i грузды -

Дары лясныя  добрым людзям.

Сунiц,  чарнiц, бруснiц i буякоў

Было тут шмат,

А на дрыгве з бусламi, журавамi

Ў вераснi збiралi людзi журавiны.

I на гару, што звалi Грэцкай,

Дзятва хадзiла па арэхi.

Арэшнiк густа так разросся

На схiлах той гары.

 

У рэчышчы, на поймах i затоках

Лавiлi шчупакоў i карпаў, плотак,

Лiнёў, ўюноў i нават сом

Вадзiўся тут.

Жылi з прыродаю ў Парэччы людзi  ў згозде,

I шанавалi кожны здень i кожны год

Дзядоў, жанок i дзетак шанавалi

I гаспадарылi сабе.

У кожнага была зямля, сялiба, статак,

У будзень працавалi, святкавалi святам,

Працяжныя спявалi песнi  i прыпеўкi- жарты,

Вадзiлi карагоды.

 

Калi на беразе крутым Парэчча

Стаць тварам да ракi вясною,

Убачыш ты разлiў шырокi –

Аж дух займае ад такой вады.

Вада спадае i - шырокi луг.

На iм бялiзну  беляць бабы,

I стужкi палатна,

Што выткалi  зiмою пры лучыне,

Ўздоуж берага дарогамi плывуць.

 

 

Iх белiць дождж, i снег, i  сонца.

З Бяльча вясну гукаюць дзеўкi,

З Парэчча голас хлопцаў уторыць  iм,

Казлоўка,  Скалка i Высакаполле,

Завiчча, Белiца i Стужкi

Вакол Парэчча карагоды водзяць,

I песнямi дрыжыць вясновы дух.

Цiкавыя былi  гаворкi ў лiцьвiнаў,

Так, звалi  воччычамi тых,

Хто пчол разводзiць.

Цягалi вуллi-лежакi на поткуры цi стайлы.

Цягалi  лiнаю на калясе,

На поткур – на астрозе.

А паткуралi пчол цi зублямi, цi скрыплем.

I надзявалi воск на паўзу,

I сцельнiками рэзалi мядок

I клалi ў лубок цi лазбень.

 

I зваўся гэты край Лiтвою.

У Малiмонах i Шацiлках

Былi касцёлы.

Ва ўнiяцкую царкву хадзiлi людзi

Ў Астроўчыцах (цяпер стаў Ракшын),

У Чэрнiне, Дуброве, Каралевай Слабадзе i Брожы.

Калi ж Лiтва Заходнiм краем стала,

Ператварылася ў Паричи Парэчча,

Рака Бяроза ў Березину.

 

Высокi белы храм узнiк на беразе крутым,

Насупраць - панская сялiба

З садами,  сажалкамi, школай.

Стаў забывать народ свае гаворкi, песнi, карагоды.

Змяшалiся лiцьвины з ляхамi  i маскалямi.

У Парычах аселi лiцьвякi.

Час зруйнаваў дубовы гай за млынам –

Тырчаць адны карчы на пойме

Пад гарою Грэцкай -

I белы храм, i старажытны сад

З калодами для пчол на лiпавай алеi

I сажалкамi ў садзе.

I  толькi вольная рака

Струменiць па-ранейшаму да мора

Цераз Дняпро ваду святую

З крынiц падземных роднае зямлi.


чэрвень 2013 г.

Литаратурна-мастацки альманах AUE - 9, выпуск  7

Минск БАТУ 2012