Литературное творчество паричан / Адамович Наталья.
К списку >>Рассказ этот биографический. Моя бабушка, Петух Мария Захаровна, во время войны была узницей Озаричского концлагеря. Она рассказала мне свои детские воспоминания о годах войны. Я настолько была поражена ее рассказом, что воплотила это в прозу. Повествование ведется от лица мамы моей бабушки, Дайнеко Алены Афанасьевны. В довоенное время она работала счетоводом в колхозе в деревне Вьюнищи, а во время войны делала записи, вела что – то вроде дневника. К сожалению дневник этот не сохранился, но стал основой моего рассказа. Работа написана на белорусском языке, т.к. я считаю, что только этот язык способен передать все ощущения и чувства людей, переживших войну в Беларуси со всеми ее лишениями и ужасами.
Недапісаны дзеннік вайны.
Ўздрыганулася сэрца Маці – зямлі. Вайна.! Ўздрыганулася, і моцна зжалося ад прадчування бяды і маё сэрца. Яшчэ каб адна, дык нічога, а дзеці. Што будзе з імі? Яны ж зусім малыя: Марусі восем, Валі шэсць, ім бы вуліцу толькі вярнуць, а тут такі страх. А Ванька толькі – толькі робіць першыя крокі. Немцы прыйшлі вельмі скора. Прыставіўшы прыклад да спіны, яны ўскочылі ў хату, і пачалі выварочваць усе, шукаючы ежу. Страху не было, толькі злосць: “Дык вас, ірадаў праклятых мы яшчэ і карміць патрэбны.” А потым немцы пайшлі ў іншыя хаты, чуліся стрэлы, вылі сабакі, галасілі дзеці. Так фашысты распраўляліся з тымі, хто не хацеў аддаваць ежу. Яны забілі шмат людзей, і назаўсёды навучылі тых, хто застаўся жыць баяцца іх і павінавацца. Я паціху аглядзела сваю хату, яшчэ нешта засталося, як небудзь пражывём. Цяжка будзе, але ж на адзін рот меней карміць. Захара забралі на фронт яшчэ ўчора. Так, амаль што да канца 1942 года мы пражылі з дзяцьмі ў сваёй вёсцы Ўюнішчы. Немцы прыходзілі, бралі ўсе, што ім патрэбна, ішлі далей. Тады прыходзілі новыя, і зноў забіралі тое, чаго ўжо і так не было. Таму і прыйшлося ноччу нам з Марусяй закапываць нашы пажыткі на агародзе: адзенне, трохі грошай, трохі солі, тканае палатно, і крыху сухога збожжа. Восенню 1943 года ў вёсцы немцы аблюбавалі новую, высокую хату нашых суседзяў і пасяліліся там, і ў іншых хатах. А ў нашу, зусім маленькую, сагналі амаль што ўсю вёску. Я не памятаю колькі чалавек жылі разам, але гэта было вельмі цяжка. Спалі адзін на адным, калі хто хварэў, адразу ж хварэлі і астатнія, паветра ў хаце было цяжкім, і не гледзячы на тое, што дроў было мала, нам было цёпла. Немцы не чапалі ні нас, ні нашых дзяцей, мы жылі амаль што мірна. Нам дазвалялася хадзіць у лес за дрывамі, за вадой да калодзежа. Тады мы яшчэ не ведалі што ўсё самае страшнае наперадзе, што з,явіліся вар,яты, каб стварыць на нашай зямлі тры смяротныя лагеры, і загубіць нас усіх. Вечарам, у хаце, посцілкамі завешвалі вокны і пры лучыне я чытала жанчынам і дзецям паштоўкі з фронту і кнігі, якія давялося схаваць. Захар не пісаў, але ад іншых я ведала, што ён яшчэ жывы. Праз шчыліны немцы бачылі свет і заходзілі ў хату, глядзелі чым мы займаемся і што чытаем. Паштоўкі я хавала, а кнігі заставаліся на стале, яны глядзелі іх і казалі:“Гут.Гут.” А ячшэ, паказвалі нам каб лепей завешвалі вокны, бо нас добра бачна са шляху. У лютым, я захварэла. Тонкая адзежа не вытрымала зімніх маразоў. Дзяўчаты назіралі за Ванькам, кармілі яго мякінай і выносілі на вуліцу, хадзіць яму не было ў чым. Я моцна кашляла і Марыя прынесла мне цукерак, калі я запыталася адкуль яны ў цябе, яна адказала вельмі проста:“Украла ў немца. Ён злавіў мяне, але я сказала, што ты вельмі хворая, і табе хочацца салодкага.” А тады, прыйшоў і немец пабачыць ці праўду сказала дзяўчынка. Я думала, што маё сэрца не вытрымае і разарвецца ад страху, але ён толькі сказаў:“Найн гут.” А як я змагла падняцца з пасцелі, ну і “ўсыпала” я Марусі за цукеркі для хворай мамы. А вясной 1944 прыйшлі партызаны. Што тут пачалося: стрэлы, крыкі, мітусня. Усе хапалі дзяцей і тое, што маглі несці і беглі ў лес, у балота, толькі б далей ад гэтага страху. Я з дзецьмі, жанчыны з вескі, партызаны, сярод іх разведчыкі: усе мы блукалі па лясах ад вескі да вёскі, ад горада да горада ў пошуках прытулку, але ж нідзе яго не знаходзілі. Елі, што Бог пашле: грыбы, ягады, карэнне траў, гнілое зерне, мякіну. Аднойчы нам пашанцавала, у балоце мы знайшлі забітага каня. Калі мы цеглі яго з балота, з тушы выпаўзалі вужы і гадзюкі, але смачнейшага мяса мы больш ніколі ні елі. Начавалі мы у шалашах, зробленых з хваёвых галін, калі небудзь знаходзілася і салома, і сена. Зімой было цяжэй, як толькі з вогнішча ўзнімаўся дым з,яўлялася нямецкая “рама”, і мы зноў зрываліся з месца і беглі, беглі…Так мы апынуліся нават у Хойніках, там таксама былі немцы, яны нікога не чапалі, толькі не дазвалялі хадзіць на чыгунку. А разведчыкам трэба было здабываць сведкі, і яны бралі маю Марусю, яшчэ некалькі рацівейшых дзяцей і усё роўна хадзілі да паяздоў, быццам бы прасіць хлеб. А на самой справе, малыя, рызыкуючы сваім жыццём дапамагалі партызанам. У снежні нас схапілі немцы, яны ведалі, што сярод нас партызаны і разведчыкі, а ў іх была рацыя. Усіх сагналі ў хлеў ў нейкай вёсцы, жанчыны і дзеці плакалі, баяліся, што ўсіх спаляць. Мужчыны супакоілі нас:”Тут акрамя нас коні, вось калі іх пачануць выводзіць тады нам трэба хвалявацца, а покуль будзем чакаць”. Абняўшы сваіх дзетак я прымасцілася на саломе, і таксама чакала. Да мяне наблізіўся адзін з разведчыкаў і папрасіў пагаварыць з ім адзін на адзін.»У вуглу хлява ляжаць коні, сваю рацыю, я схаваў пад аднаго з іх, а ваша дзяўчынка ўсё бачыла. Калі яна скажа пра гэта немцам, нам не здабраваць.» «А якая з іх бачыла вас, старэйшая, ці малодшая» спыталася я?» «Старэйшая.» «Тады вы можаце не хвалявацца, яна будзе маўчаць, што б ні здарылася.» Маё сэрца ахапіла такая пагарда за маю дачушку, я была ўпэўнена, што нават, пад прымусам смерці яна будзе маўчаць. Немцы расчынілі дзверы ў хляве і пачалі абшукваць нас. З дранага абутку, які быў на нас, яны здзіралі падэшвы, распраналі нас, распляталі косы жанчынам. Судзячы па таму, як спяшаліся немцы, да вёскі набліжаліся нашы. Калі скончыўся дагляд нам было прыказана стаць строем па – чацвера, і ісці. Ісці проста ўперад, не азірацца, не глядзець па бакам. Хто аслухваўся прыказа адразу стралялі. Свайго Ваньку я моцна трымала на абессіленых руках, Марыя вяла за руку спужаную стрэламі і сціхшую Валю. Так мы, і іншыя людзі пляліся па дарозе галодныя і змораныя насустрач сваёй пагібелі. Лагер па тэррыторыі быў зусім малы і павінен быў змяшчаць каля пяцісот ці шасцісот чалавек, але ніяк ні сямнаццаці тысяч. Людзі ляжалі на голай зямлі, сярод жывых мёртвыя. Паўсюду быў бруд, невыносны запах чалавечых адходаў. Запальваць вогнішча не дазвалялася, аб тым, каб што небудзь з,есці і думаць было нечага. Я пачала шукаць месца, каб дзе – небудзь прымасціцца з дзяцьмі. І вось на самым краю, дзе ўжо пачыналася балота я прыкмеціла невысокую хвою, якая сваім карэннем ўзняла невялічкую глыбу сухой зямлі. Вось гэтая хвоя на некалькі тыдняў стала мне і маім дзеткам і пасцеллю, і печчу, і роднай хатай. Хлеб нам прывозілі раз у тыдзень і кідалі праз агароджу як сабакам, хто паспеў той схапіў. А дзеля забавы немцы стралялі у галодных і звар,яцелых ад мучэнняў людзей. Мне пашанцавала, мяне мінула фашысцкая куля. Праз некалькі дзён у лагер сталі звозіць людзей. Па лагеру прайшоў слух:“Бальныя тыфам”. І тады усім стала зразумела, што мы ўсе памром, калі не ад холаду і голаду, то ад тыфу. Колькасць памерлых людзей з кожным раннем, гадзінай і хвілінай павялічвалася. Трупы ніхто не забіраў, некаторыя тайком, бо і гэта не дазвалялася, знімалі з іх адзенне і абутак, каб хоць крыху сагрэцца. Надвор,е з кожным днём станавілася ўсё невыносней, сыпаў снег і павялічваўся мароз. Тая ноч у лагеры для многіх з нас магла стаць апошняй, але Бог пашкадаваў і мяне і маіх дзяцей. Пад сваю хату – хвою я наклала галля і сухога лісця з дрэў. На гэтую падсцілку, прытуліўшыся адзін да аднаго, клаліся дзеці, а я навісала над імі, як курыца над куранятамі. Зверху маё зімняе паліто, якое цудам не адабралі немцы, так мы і спалі. У самую халодную сакавіцкую ноч 1944 года мы прачнуліся накрытыя тоўстым снежным пакрывалам, мусіць снег і выратаваў нас ад смерці. Раніца была на дзіва ціхая: ні стрэлаў, ні нямецкай мовы, ні рокату машынных матораў. Людзі, хто застаўся жывы пакрыху вылазілі з пад снегу, здзіўлена аглядваліся і не верылі самі сабе – навокал аніводнага фашыста. Усе, баючысь радаваліся свабодзе, але вельмі рана. Тыя, хто зусім асмялеў беглі да выхаду з лагера і падалі ў вялізарную яму, якую пленныя мужчыны ноччу капалі пад прыглядам немцаў. А за ямай было усё замініравана, душагубы не маглі дапусціць каб мы засталіся жыць. Нас выратаваў усё той жа разведчык, ды яшчэ адзін старэнькі дзед, твар якога я не забуду ніколі. Ён умудрыўся схаваць пад кажухом пілу, абвярнуўшы яе вакол цела. Пілой спілілі некалькі тоўстых хвой і перакінулі іх на другую старану ямы. А тады было самае страшэннае. Нягледзячы на мароз і дрэнную вопратку па спіне збягалі ручаі поту. Ўперадзе ішоў разведчык за ім, крок у крок, усе хто мог ісці. Так, мы вызваліліся з гэтага пекла. На станцыы медыцынскага абслугоўвання мяне і дзяцей раздзелі да гала, нас абглядзеў ўрач на выяву сыпнога тыфу і іншыя захворванні. А таксама правяралі ўсім косы, каб ні было гнід ці вошай. Калі развярнулі маю доўгую і тоўстую касу, то не паверылі сваім вачам, яна была чыстая. Гэта і стала маім пропускам на кухню. Я варыла есці ўсяму персаналу, і дзякуючы гэтаму мае дзеткі хутка ішлі на папраўку. То скарынка, то крошкі са стала, то лішняя лыжка пустога варыва, так мы і выжылі пасля мучэнняў лагера. Вясной 1944 нас прывезлі ў родную вёску. Калі мы з дзецьмі ўбачылі хату пачалі плакаць. З бур,яну тырчаў чорны ад пажару, і асірацелы без хаты комін. Дзеці стаялі далека ад мяне, а я паўзла на каленях і асцярожна рвала траву, у ёй маглі быць міны. У галаве чамусці круцілася думка, калі падарвуся,то хай твар застанецца цэлы. Страшэнная думка: трэба жыць, у маіх дзетак акрамя мяне нікога не засталося. Мой Захар загінуў пад Курскам. Мы неяк збудавалі шалаш і жылі ў ім. Есці было толькі тое, што далі з сабой пры вызваленні з лагера, таму мы бераглі кожную крошку. Пасля мы адкапалі наш скарб і жавалі зерне, якое за гэтыя годы стала амаль трухой. Тканае палатно мы выменялі на добрае жыта, каб пасадзіць новы ураджай. Коней не было, таму і аралi на сабе. Адна палавіна поля была ужо ўзарана і засеяна. Я і чатыры жанчыны цягалі плуг па непаханай паласе, як нечакана пачулі:“Падай ніц!”А потым страшэнны выбух. Дзеці… Дзеткі… Вайна… Сэрца маці ў апошні раз моцна сжалося ад болю, захліпнулася ў сваёй крыві і сціхла. Назаусёды. Алена ляжала на зямлі тварам ўніз. Са спіны пад левай лапаткай біў фантан крыві. Ванька падбег да маці схапіў яе, павярнуў да сябе непашкоджаным, прыгожым тварам; пацалаваў, у яшчэ цеплыя губы і загаласіў: “Мамачка, а чаму ж ты не прыйшла будзіць нас? Мамачка, адкрый вочы паглядзі на мяне, я ўжо сам устаў, і ты уставай зараз есці пойдзем.” Марыя і Валя абняўшыся плакалі побач. Вайна… Заплакала Маці – зямля, яшчэ тры сіраты будуць скітацца па маіх дарогах у пошуках сваёй долі.