Литературное творчество паричан / Бондарева Тамара
К списку >>Моя мама Бондарева Евгения Васильевна была узницей лагеря в Озаричах. C ней были родственники и двое детей. Она рассказывала много страшных эпизодов, которые происходили с ней. Один из них я постаралась описать от имени женщины Аксиньи.
А лес шумеў..
Сосны шумелі над галавой неяк зусім мірна. Ветрык гуляў паміж іх верхавінамі, а калі заплюшчыць вочы, дык здавалася і вайны няма, сядзяць яны дома, трэба толькі затапіць грубачку і будзе цепла. Але ж не, вакол лес і калючая провалака. І прыгналі іх фашысты сюды пад Азарычы невядома дзеля чаго. Толькі і чуваць ненавісная гаворка ды брэх сабак.
Холад прабіраў да касцей. І сасновыя лапкі на якіх сядзела Аксіння не дапамагалі. На выцягнутых яе нагах ляжала скруціўшыся Кацька. А маленькая Майка прыхінулася да грудзей і нешта мармытала. Ужо некалькі дзен яна нібы не разумела - хто побач і што хоча ад яе Аксіння, а Кацька ўсе дапытвалася - мама, чаму яна не гуляе са мной. Да якой гульні было тут, калі ежа скончылася, а вада што бегла з пад калючай провалакі была бруднай і нейкай гаркаватай. Але і свякруха і маці Аксінні настойвалі каб давалі яе дзецям, бо і яе было мала. Што будзе ніхто не ведаў. Ці пагоняць іх далей, ці тут, у гэтым лесе і знойдуць яны свае прыстанішча. Сэрца аблівалася крывею, гледзячы на малых дзяцей. А іх было тут шмат.
Аксіння любіла дзяцей. Да вайны вечарамі гудзела вуліца ад дзіцячых галасоў. Аксінні здавалася, што яе дзяўчаткі самыя прыгожыя. Кацька чарнявая, ўся ў бабулю. Таму і назвалі Кацярынай. Такая ж рухавая і дасціпная. А Мая павольная і разважлівая, як дзед Васіль. Спачатку падумае потым скажа. Нарадзілася ў маі вось і назвалі так. Больш за ўсе любілі яны гуляць за домам на выгані. А калі ішоў з работы Іван дык наперагонкі беглі да яго. Потым ен, стомнены, але шчаслівы, нес іх дамоў. Вячэралі на верандзе новай хаты. Дзяўчаткі шчабяталі нешта, а Іван расказваў аб рабоце. Ці ж думалася тады... І хата згарэла ...
Майка зноў прамармытала нешта. Дзесьці забрахалі сабакі, Іх тут хапала і зленныя . У весцы такіх і не было. Злосна рыкалі яны на людзей і не ўпускалі моманту каб не хватануць каго.
Калі прыгналі сюды, жыхары іх вескі дзвінуліся ў сярэдзіну, далей ад гэтых твараў. А потым наогул перабраліся бдіжэй да провалакі, якой быў абнесены ўвесь лагер. Здавалася тут было вышэй і не так мокра. Хоць мокра было усюды. Раскіслы снег быў брудны , але нічога не заставалася... Людзей сагналі сюды з розных весак і іх сямья стараліся трымацца разам.
Трэба было трохі пахадзіць, бо зусім ног ужо не адчувала, але так не хацелася кранаць дзяўчатак. У душы зноў заныла, што ж з імі будзе? І кожны раз пры такой думцы падступаў адчай ад таго, што нічога нельга зрабіць. Вунь Агапа паспрабавала, і чым усе скончылася... Агапу застрэлілі на месцы нават пахаваць не было як. Аксіння заплюшчыла вочы, раптам ей пачулася, што нехта паклікаў.
"Так, ад голаду і не тое будзе. " - падумала жанчына. Трэба ўстаць. Зрабіўшы намаганне, яна паклала дзяўчат на лапкі, прыхінула да свякрухі, неяк устала.
Цямнела. Пражэктар на вышцы слізкануй па тэрыторыі і зноў патух. Праз некаторы час зноў ей здалося што нехта кліча. Яна пільней угледзелася. З той стараны, каля сасны, што была бліжэй за ўсіх да провалакі, нехта ляжаў ці поўз. "
Здалося, бо казалі там толькі міны - зноў падумала Аксіння...
Не, сапраўды нешта шавяльнулася, толькі прама на зямлі. І знікла, нібы ў яму ўпала. А казалі старыя , што гэтая старана самая спакойная, спалохалася Аксіння. Толькі б не сабакі. Загрызуць. Дзяўчаткі недалека. Раптам як з пад зямлі паказалася постаць чалавека, быў гэта немец, але без сабакі. Дзякуй богу. Зараз біць будзе. Ці ж першы раз. У душы Аксінні ўскалыхнулася ўся злосць, уся ненавісць да гэтых катаў, што прыйшлі сюды на іх землю і парушылі ўсе жыцце. Цяпер невядома дзе Іван, а яны вось тут. Раптам немец загаварыў на русскай мове. ..
- " Не бойся, я свой ..."
-Ага,- падумалася, - гаварыць навучыўся на нашай мове. Адчула такую ненавісць, што каб што ў руках было,. убіла б. Тольк дзе сілы ўзяць.
"Не бойся я свой, я разведчык..."
- Ага, разведчык , ведаем мы такіх разведчыкаў", але прамаўчала.
Ен пачаў распытваць колькі іх у гэтай старане лагера, з якой яна вескі і дзе мужык. Аксіння не ведала што і думаць, але адчай, злосць што накапіліся за гэты час прыдалі сілы:
- На фронце мой мужык, бье вас гадаў і хутка ўсіх перабье і прідзе за мной і маімі дачушкамі. І цябе таксама прыбье . І слезы самі пабеглі з вачэй...
- Жанчына, не бойся, я рады, калі ўсе такія як ты.
- Перадай усім сваім каб трымаліся, мы вас выратуем. Я толькі разведка, але хутка мы прыдзем, а гэта табе...за тое, што ты такая смелая.....- ен пачаў аддаляцца і знік.
Аксінні падалося што гэта быў прывід. Яна так і сядзела на зямлі. Толькі ў руках была невялікі кусок хлеба. А значыць не прывід. Трэба хутчэй усім сказаць. Аксіння пайшла да сваіх. Дзяўчаты былі на месцы. Яна паспрабавала ўкласці ў рот ім па кусочку . Каця пражавала, а Мая не адрэгавала. Свякруха і маці выслухалі яе расказ і не ведалі, верыць ці не... Пайшлі расказаць сяльчанам. Можа і сапраўды есць надзея, толькі як дачакацца..
Наступіла ноч. Халодная, галодная Ці адна яна такая была. А пад раніцу Мая перастала дыхаць і хлеб не дапамог. Старыя, дачакаўшыся досвітку, укруцілі яе ў лахмоцце і падвесілі на дрэва, каб не парвалі сабакі. Ямку не было чым выкапаць. Усе людзі, што паміралі, проста ляжалі на зямлі... Аксіння нібы скамянела. Здавалася замест сэрца цяпер ільдінка. Сядзела і прыціскала да сябе Кацьку.
І сапраўды праз некалькі дзен іх вызвалілі.
Прыйшлі нашы і пачалі выводзіць, вывозіць людзей. Тых хто не мог ісці неслі на насілках. Казалі, што павязуць у шпіталь, лячыць.У лагеры панаваў ціф. Аксіння не хацела ісці, пакінуць дачку. Пашанцавала. Яе знайшоў той самы разведчык. Толькі цяпер ен быў у русскай форме. Дапамог пахаваць дачушку. Тут ужо хадзілі нашы салдаты, збіралі памерлых. Іх было многа. Казалі, што фашысты воду атравілі. Людзі ішлі да выхаду з лагера хто як мог, а некаторыя паўзлі на каленцах. Аксіння несла Кацю за плячыма, павольна аддаляючыся ад гэтага страшэннага месца. Побач чуць перасоўваючы ногі паузлі старыя. За варотамі прыпыніліся. Аксіння азірнулася.
А лес шумеў... Сосны спявалі сваю адвечную песню. І Аксінні здавалася, што гэта пахавальная песня па яе дачушцы і тых, хто застаўся там, у лесе, на месцы лагера.