ПАРИЧИ
СПРАВОЧНО - ИНФОРМАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ Г.П. ПАРИЧИ

Литературное творчество паричан / Бондарева Тамара

К списку >>


КРЫГАХОД
Старая Аксiння варочалася з боку на бок. Сон не iшоу. За сцяною у сне нешта мармытау  yнук. Ей нават здалося, што ен паклiкау яе.  Але вось дачка  падыйшла, супакоiла малога.  
«Мабыць крыгi у сне бачыць?  - падумала Аксiння.  - наглядзелiся мы з табою сення, Сашок, дык вось i не спiца…»
Сення днем пайшла рака. Сашок першы пачуй гэта. З крыкам прыбег у хату.     
«Бабуля, лед трашчыць!». А потым яны доуга гулялi уздоуж ракi i глядзелi, як узбухау лед, ламауся, i  крыгi, наскокваючы адна на другу., плылi па рацэ.
Вясна набiрала сiлу. У паветры пахла духмянай свежасцю…
. «Бабуля, вось бы пакатацца на крызе….».
Аксiння глянула на раку i ей здалося, як i многа разой да гэтага, што нехта  там на тым беразе прыгае на крыгу…. «Пойдзем, сынок  да хаты.»  Але унука не так легка было зазваць дамоу.  Ен усе чапляуся i чапляуся да яе cа  сваiмi пытаннямi.              
А  Аксінняй   авалодала стомленнасць, унутры нешта заныла. . Так было кожнай вясной. Асабліва першыя гады пасля вайны. Як толькі ўскрывалася рака, беглі па ёй крыгі, яе няўтрымна цягнула сюды, да ракі. Здавалася, заве яе нехта. Чуўся голас Івана, які клікаў яе, як той вясной 43-га года… Хадзіла ўздоўж ракі, затым наступаў адчай. Хацелася самой пабегчы туды па крыгах. А можа ён там, за ўзлескам, яшчэ не дайшоў. А куды пабяжыш, калі , сваімі вачыма бачыла яго магілу там, у далёкай Чэхаславакіі? Завезла яму гэтага рачнога пяску, таго, па якім ён апошні раз прыйшоў да яе.
… Вяселым, галасістым было іх вяселле. Ды  як жа яму было быць інакшым?. Іван  - лепшы трактарыст у калгасе. Ды і яна не з апошніх. Стаханаука.  А на яе русыя косы  ды шэрыя прамянiстыя вочы не адзiн хлапец заглядауся… але тут як кажуць  не у людзей запытайся, а у свайго сэрца.   Калгас і хату ім дапамог паставіць, вось тут ля ракі.
Толькі нядоўгім было іх шчасце, ох  нядоўгім…На другі дзень вайны пайшоў Іван на фронт.
Кароткімі, але такімі пяшчотнымі былі яго лісты. Ды вунь яны ўсе ляжаць у скрынцы, чаго іх кранаць. Яна і так ведае кожнае   слова.
А той зімой доўга не было весткі. Вясна пачалася ранняя. Аксіння зранку завіхалася на двары. А што было завіхацца: скаціны вялікай не было. Прыбраць тое сёе, ды вады прынесці. Раптам вядро ўпала… Ей здалося, што кліча яе хтосьці… “ Божа  правы, ды што ж гэта робицца….”  - адумала Аксиння. Падхапiла вядро, хацела iсцi, але тут жа кiнула..
- Аксіння-я-я-я! – гэта быу яго голас, Івана. Яшчэ не ведаючы куды, але яна пабегла. Мабыць, сэрца вывела яе на бераг ракі, дзе яны так любілі гуляць. А па рацэ плылі крыгі. Ноччу рака пайшла. І тут яна ўбачыла  Івана на тым беразе. У нейкім караткаватым шынялі ён стаяў у тым месцы, дзе была пераправа.
-    Іванка!...-  толькі і выдыхнула яна.
І тут Іван, нібы падштурхнуты невядомвай сілай, пабег праз  раку, па крыгах. Замерла Аксіння на месцы…Так дагэтуль і стаіць у вачах: ён радасны і ўсхваляваны прыгае з крыгі на крыгу, а яна стаіць, а ў галаве толькі адна думка: – “Толькі б гэта праўда, толькі б не знік…”. Паверыла  тады, калі прыгнуў ён на бераг, падхапіў на рукі, закружыў…
Якім жа шчаслівым быў  той дзень, што падаравала ім жыцце сярод рэзрухі   страшэннай вайны.
К вясне нарадзілася Каця.
А  потым прыйшла пахавальная. Спачатку выкінула яе.  Не можа быць такога – каб так кахаць , так чакаць. Не, не..
І яна чакала. Вайна скончылася, а  яна чакала. Колькі вечароу  праседзела каля ракі, колькі слез выбегла з вачэй ведае толькі вецер ды салаўі, што пелі кожную весну вось тут. I у кожным  подыху вецярка ды салауiных трэлях  чулiся пяшчотныя словы, што казау ей на развiтанне Иван….    
Быў боль,  былі слезы  i быу такi  адчай, што  жыць не хацелася. Толькі дачка падрастала і гады ішлі,  потым  нарадзіўся унук і трэба было жыць.
… Аксиння уздыхнула, села на ложку. За вакном займауся свiтанак. Яшчэ адна ноч прайшла  без сну. Ды колькi iх такiх начэй было за усе пасляваенныя гады..                                                                 
Т.Герасимава



Warning: Unknown: write failed: Disk quota exceeded (122) in Unknown on line 0

Warning: Unknown: Failed to write session data (files). Please verify that the current setting of session.save_path is correct (/tmp) in Unknown on line 0