Статьи / Пущины
К списку статей >>Петухоў А.В.
МІХАІЛ ПУШЧЫН У РЭГІЯНАЛЬНЫМ ВЫМЯРЭННІ: ДЭКАНСТРУКЦЫЯ ГЕРАІЧНАГА ВОБРАЗА
Так сталася, што ў асяродку інтэлігенцыі Светлагоршчыны з канца 1960-х гг., а з канца 1980-х гг. і ва ўладных колах трывала ўмацаваўся і паспяхова транслюецца досыць спрэчны гістарычны вобраз-міф аб Міхаіле Пушчыне [1 ; мал. 1], як аб мясцовым героі, атрымаўся такі вось “Кастусь Каліноўскі” “парыцкага розліву”. Ён, будучы датычны да дзекабрызму, аўтаматычна бачыўся, і бачыцца па сёньня, як “дваранскі рэвалюцыянер” (азначэнне дадзенае У.Леніным) і ўвогуле прагрэсіўны чалавек свайго часу; да таго, воляй лёсу, палову жыцця бавіўшы ў Парычах,дзе і сканаў.
Яго асоба на столькі засела ў галовах мясцовай інтэлігенцыі, што ў тым ліку і яго гонар названа плошча ў Светлагорску (разам з братам), вуліца Парычах, існаваўшы некалі школьны музэй ў СОШ №9 г.Светлагорска, з піітэтам ён прыгадваецца ў творчасці мясцовых пісьменнікаў [мал.2; 2; 3, с.90-91; 4, с.4]. Зразумела, што ўсе гэтыя рамантычныя і творчыя асобы не прымаюць да ўвагі ўсю сукупнасць гістарычных фактаў з біяграфіі Міхаіла Пушчына, а ствараюць вобраз-ўяўленне на падставе сваіх меркаванняў, ўяўленняў, асобных фактаў з яго жыцця. Досыць дакладна пра гэта напісаў Валянцін Грыцкевіч: “Вытокі “фальшу” гістарычнага міфа вынікаюць з няведання або памылковага прачытання гістарычных крыніц” [5, с.107]. Гэтыя іх вобразы слаба суадносяцца з гістарычнай рэальнасцю, але яны ж вядома ствараюцца не з мэтай асветы, а каб задаволіць не задаволеныя навукай ці грамадствам духоўныя патрэбы чалавека, а значыцца заўжды выкарыстоўваецца як досведны фундамент і маральны арыентыр.
Тут варта таксама прыняць да ўвагі і прыслухацца да слушных слоў Аляксандра Гронскага наконт аналагічнай сытуацыі: “…гістарычныя міфы небяспечны сваёй дзіўнай здольнасцю скажать нацыянальную самасвядомасць і менталітэт.”[6, с.87]. Вынесены ў загаловак дадзенага артыкулу гістарычны, створаны штучна, міф, як раз, як, нам падаецца, і належыць да тых вельмі небяспечных, якія непасрэдна скажаюць нацыянальную самасвядомасць і ментальнасць, падмяняюць нацынальныя ідэалы і вобразы, уплывае на паводзіны людзей. Нам падаецца слушна заклікае ўсё той жа Валянцін Грыцкевіч “Мы ўсе “асуджаныя” на гісторыю. Таму павінны дбаць пра тое, каб свет нашых гістарычных уяўленняў быў складзены з як мага найлепшага матэрыялу, а не міфаў сумнеўнага характару” [5, с.129]
Таму мы ў гэтым артыкуле паспрабуем даказаць ня слушнасць і без падстаўнасць дадзенага міфу.
Кароткая біяграфія. Міхаіл Пушчын (1800-1869) нарадзіўся ў Санкт-Петярбургу. Скончыў кадэцкі корпус. Служыў ў 1-ым саперным батальёне, паздней пераведзены Л-гв. Коннапіянерскі эскадрон, да 1825 г. даслужыўся да звання “капітана гвардыі” і начальніка дадзенага эскадрону. Як вядома з сведчанняў сяброў у планаванні снежаньскага паўстання на Сенацкай плошчы не ўдзельнічаў і пра выступ даведаўся ўсяго за два дні да яго. Але за тое, што “ведаў і не данёс” Вярхоўным угалоўным судом быў прысуджаны “да пазбаўлення чыноў і дваранства і напісанню ў “радавыя” да выслугі с вызначэннем ў дальнія гарнізоны. Высачайшым жа указам ад 22 жніўня [1826 г.]павелена перавесці ў палявыя палкі Каўказскага корпусу.до выдатнай выслугі. ”[7, с. 213] Удзельнік руска-персідскай 1827-1828 гг. і руска-турэцкай 1828-1829 гг. войн. Пасля звальнення з войсковай службы, перайшоў на грамадзянскую службу, да 1835 г. працаваў чыноўнікам па асабістых даручэннях пскоўскага губернатара Аляксея Пешчурава (1779-1849). Дзе пабраў першы шлюб ў 1831 г. з Соф’яй Пальчыкавай (памерла ў 1835 г.). Пасля яе смерці ён канчаткова прыехаў жыць на сталае жыхарства ў мястэчка Парычы ў 1835 г., і астатняе жыццё правёў тут. У 1838 годзе ён бярэ другі шлюб з Марыяй Якаўлеўнай Падкользінай, разам з якой ён дажыў свой век. Да амністыі 1856 года яму было забаронена прыджаць ў Маскву і Санкт-Пецярбург з-за палітычнай не благанадзейнасці, таму ён быў вымушаны жыць ў правінцыі. На наступным перыядзе жыцця адзначыўся тым, што працаваў у Маскоўскай губернскай камісіі па рэалізацыі аграрнай рэформы 1861 г., а з 1865 па 1869 працаваў на пасадзе каменданта Бабруйскай крэпасці і атрымаў чын генерал-маёра. Мемуарыст. [3, с.90-91 ; 8,с.333-335]. Як мне падаецца біяграфія не надта насычана поспехамі, але яна прыцягнула ўвагу шматлікіх жыхароў Светлагоршчыны, перш за ўсё інтэлігенцыі. Яны ў сваю чаргу стварылі для астатніх скажонае ўяўленне аб гэтай асобе.
1.Генэзіс гістарычнага міфу.
Трэба сказаць некалькі слоў пра гэнэзіс дадзенага міфу. Вытокі трэба шукаць дарэвалюцыйным дзекабрыстазнаўстве і пушкіназнаўстве, да якога быў пэўным чынам датычны Міхаіл Пушчын. Паўстаў міф дзякуючы перш наперш сяброў сям’і, ці людзей цікавячыхся пушкінскім асяроддзем. Сярод асоб трэба вылучыць згаданыя барон А.Я. Розэн, А.С. Гангеблаў, А.С. Пушкін, Л. Талстой, які зрабіў яго прататыпам галоўнага героя свайго рамана “Дзекабрысты” Лабазава [9, с.15; 8, с.335], Б. Мадзалеўскі – менавіта іх працы заклалі падмурак гэтага міфу. Але аўтарам міфу, чалавекам кіраваўшым міф ў рэгіанальнае вымярэнне стаў Павел Пароменскі(1881-1963), ўраджэнец Віцебшчыны, першы з вядомых даследчыкаў парыцкай даўніны (а значыцца і першы хто з мясцовых людзей, які ўславіў асобу Пушчына), які ў 1910 годзе, ў кніжцы “Паричское женское Святой Марии Магдалины училище духовного ведомства (по случаю 50-летняго юбилея училища)”[10], прысвяціў М. Пушчыну асобную главу кнігі[10, с.31-37], дзе ён на маляваў гераічна-ўзнёслы вобраз гэтага чалавека. Трэба разумець што кніга ставаралася пры падтрымцы сям’і Пушчыных,спадчыннікаў М.Пушчына, якія да таго былі і ганаровымі папячыцелямі вучэльні, і цалкам зразумела, што па іншаму напісаць не меў маральнага права. Чаму менавіта ён стаў аўтарам кнігі, будучы чалавекам не тутэйшым? Адказ просты. Ён чалавек дасведчаны як навуковец, і ўвогуле адукаваны чалавек, правадзейны сябра Санкт-Пецярбургскага Імператарскага археалагічнага інстытута, выпускнік Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, як ніхто іншы падыходзіў на гэтую ролю.
Падзеі 1917-1921 гг. здаецца павінны былі пахаваць “пушчынскую спадчыну” на Светлагоршчыне, а разам з ім і гераічны вобраз М. Пушчына. Але Міф аказаўся жывучы, ён захаваўся ў агульнасавецкім і беларускім савецкім гістарычным навуковым дыскурсе. Ведалі пра яго перш наперш дзекабрыстазнаўцы (кшталту акадэміка Міліцы Нечкінай, напрыклад глядзіце падрабязную біяграфію М.Пушчына ў грунтоўным біяграфічным слоўніку “Декабристы”[7]), зналі спецыялісты па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIX ст. і адмене прыгону, такія як Канстанцін Кернажыцкі [11], Майя Фрыдман [12], Віталь Бусько [13].
А адкрывальнікам ці перастваральнікам міфу для жыхароў раёна трэба лічыць Яўгенію Бравер, старэйшага навуковага супрацоўніка Центральнага Дзяржаўнага архіву БССР (цяпер Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь), якая ў сваім допісе ў газэту “Агні камунізму” за 1969 г. [14, с.4] паведаміла аб тых матэрыялах з гісторыі роду, якія маюцца ў фондах архіву, ў загалоўку і напрыканцы артыкулу акцэнтаваўшы ўвагу на Міхаіле Пушчыне як жыхары мястэчка Парычы. Яна памылкова палічыла, што Міхаілу ў 1865 г. было 67 год (блытаючы з датай нараджэння яго брата, на самрэч яму было 65). але астатнія звесткі былі цалкам слушныя. І яны былі падхоплены Сяргеем Прачом, на той час адказным сакратаром раённай газэты.
Менавіта ён стаў натхнёным “піяршчыкам” асобы Міхаіла Пушчына і роду Пушчыных ў цэлым, напісаўшым стос артыкулаў у раённым друку і навуковай перыёдыцы [15;9], зваротаў ва установы і арганізацыі каб высвеліць акалічнасці жыцця Пушчына. Знайшоў кнігу П. Пароменскага, аб чым паведамляе афіцыйны ліст з Дзяржаўнай бібліятэкі БССР ім. У.І. Леніна за №50 ад 25 студзеня 1983 г., які захоўваецца ў мясцовым музэі. Менавіта яму мы павінны дзякаваць за тыя тапонімы, як плошча братоў Пушчыных і вуліца М.І. Пушчына ў Парычах, добраўпарадкаванню магілы Міхаіла і Марыі Пушчыных.
Таксама спрычыніліся да распаўсюду міфу такія краязнаўцы як У. Мігай, А. Русіновіч, П. Ванін, А. Ілімовіч, І. Катляроў, У.Баравік, Ю.Кажамяка,У. Кохна [ 4, 16-19 ды шматлікія інш.].
Не свядома, па недасведчанасці, але ўсё ж такі спрычыніўся да гэткай гераізацыі і аўтар гэтага артыкула ў адной з сваіх папярэдніх прац [20, c.97]. Дзе са слоў П.Пароменскага, апавядалася, як ішло пахаванне Міхаіла Пушчына. Ухваліўшы, як цяпер аказваецца памылкова, ўяленую Паўлам Пароменскім чалавечнасць і чуласць да мясцовага люду з боку Пушчына. Тут трэба заўважыць, што тут адносіны ўдзячнасці Пушчыным і уласна Міхаілу Пушчыну, за стварэнне вучэльні, пераважылі дакументальныя сведчанні, і ўраджэнец Віцебшчыны П.Пароменскі падае пажаданае за рэальнае не будучы асабіста знаёмым, ні з Марыяй Якаўлеўнай, ні - Міхаілам Іванавічам Пушчынымі.
Першым даследчыкам, які выказаў ідэю ад крытычным пераасэнсаванні ролі М.Пушчына ў рэгіянальным вымярэнні, быў журналіст, публіцыст і краязнаўца – Віктар Раманцоў. Ён ў сваім эсэ “Пушчыны-дзекабрысты, мае землякі!!!”(2008, верасень)[21] зрабіў спробу пераасэнсавання месца роду Пушчыных ў мясцовым краяўзнаўстве і грамадска-палітычнай думцы. Эсэ, ў па сутнасці сваёй, на нашую думку мае рацыю, але ў ім не хапае: дакладным спасылаў, сур’ёзнасці аргументацыі выказаных аўтарам думак і сыстэмнасці аналізу, менавіта ,асобы Міхаіла Пушчына, бо праблема пастаўленая аўтарам эсэ больш шырэйшая.
Каб развеяць склаўшыеся міфы пра М.Пушчына, нам падаецца трэба пракаментаваць спорныя моманты датычныя яго асобы, і зрабіць гэта з апорай на фундаментальныя даследванні, і вядомыя нам, як апублікаваныя, так і архіўныя крыніцы, якія дазволяць скласці больш адпавядаючае рэчаіснасці ўяўленне аб ім.
Пры гэтым мы не ставім пад сумнеў, зроблены ім і яго жонкай унёсак на карысць эканомікі, транспартнай сеткі, царквы і царкоўнага жыцця, а таксама сыстэмы адукацыі края, але гэтыя факты збольшага агульнавядомыя і агульнадаступныя, і ня варта на іх засяроджваць ўвагу. Дастаткова параіць глянуць працу П. Пароменскага[10] і кнігу “Памяць”[22, с.49-60,67-70,77-85], дзе на гэты конт дастаткова звестак. Мы падаем перш наперш кампраметуючыя звесткі дзеля таго, каб парушыць стэрыятып аб падзеле асоб на “героеў” ды “злодзеяў”, забыцца на монахромнае ўспрыманне асобы, і трымаемся таго, што ў кожным чалавеку хапае і “белага” і “чорнага заклікаем разглядаць асобу комплексна.
2.Пушчын і “дзекабрызм”. Няма аніякіх падстаў лічыць яго ідэйным і апантаным дзекабрыстам, які мог бы планаваць штосьці супроць самаўладззя. Як даводзіць “Алфавит членам бывших злоумышленных тайных обществ к делу, произведенному высочайше учреждённою 17 декабря 1825 года следственною комиссией, составленный в 1827 году» [7, с.213] і ўспамінах барона А.Я.Розэна [8, с.334] дзекабрыстаў ён толькі за два дня да выступу на Сенацкай плошчы даведаўся аб планах змоўшчыкаў. Ды і наступныя паводзіны яго не надта ўражваюць. Вось дакумент: прашэнне Міхаіла Іванавіча Пушчына на імя імператара Нікалая I ад 8 чэрвеня 1826 г., якое было выяўлена пскоўскім прафэсарам Яўгенам Івановым ў Дзяржаўным Архіве Расійскай Федэрацыі ў Маскве, і які яго яскрава характэрызуе: "Я быў упэўнены, што хто-небудзь распусціў ілжывы слых і што быць не можа, каб Гаспадар Цэсарэвіч, і з нейкага ганарыстасці быць аднаго меркавання з людзьмі, якіх лічыў значна разумней сябе, падаваў голас на то, каб памкнуцца на плошчу, тады як да сораму невуцтва свайго ніякай канстытуцыі (дзекабрыстаў - А.П.) ніколі нават і не чытаў". Далей М. І. Пушчын тлумачыць свае паводзіны на плошчы, дзе знаходзіўся сярод змоўшчыкаў: "...але так як. ужо па дурасці сваёй заблытаўся, то па слабасці розуму свайго не ведаў, як адхіліць сябе ад гэтай справы і як бы страшыўся абвясціць прама свой цвёрды намер не ўдзельнічаць у гэтым прадпрыемстве. Калі асабіста Ваша Вялікасць ганаравалі спытаць мяне, то цяпер абвясціў, што ведаў аб змове, таму што не асмеліўся інакш сказаць... У Камітэце (следчым - Е. І.), сарамацячыся паказаць сябе ў сучаснасці выглядзе, уклаў сабе ў галаву, што павінен апраўдвацца... Наконт ліста Назімаву (12 снежня Пушчын пісаў Назімаву ў Пскоўскую губерню, дзе той знаходзіўся на адпачынку, і прасіў яго прыехаць у сталіцу - А.П.) павінен абвясціць, што Рылееў сказаў мне: што робіць Назімаў, напішы яму, каб ён прыехаў. Назімаў жа пісаў мне перш, што хутка будзе, і я напісаў яму так, каб узбудзіць яго цікаўнасць і прымусіць яго прыехаць; не абвясціў гэтага ў Камітэце, баючыся, каб не злічылі яго прыналежным да таварыства (Паўночнага - А.П.) як і мяне палічылі".Далей М. І. Пушчын тлумачыць чыннік дадзенага прашэння неабходнасцю палегчыць сваё сумленне [23].
Таксама шмат разначытанняў з рэальнасцю маецца па пытані аб суворасці наказання М.Пушчына. Як фармулюецца вырак глядзіце ў прыведзенай кароткай біяграфіі. У след за працамі Сяргея Прача [напр. 9, с.16] замацавалася думка, што дваранства і яму звярнулі толькі падчас амністыі 1856 года, хаця тады было канчаткова зліквідаваны кантроль тайнай паліцыі і знята цэйтлік “недобранадзейны”. Не ўлічваецца і практыка прымянення даддзенага наказання. Прач і яго аднадумцы ацэньваюць з пазыцыі і разумення свайго (чытай - савецкага) часу сэнс слова “разжалаванне”. Для аб’ектыўнасці разгляду дастаткова заглянуць ў адпаведны артыкул “Энциклопедии Брокгауза и Эфрона”[24].Яна даводзіць, што разжалаваным ў радавыя не мог надавацца чын унтэр-афіцэра, яны не мелі права на адпачынак, звальняцца ў запас, выпраўляцца ў камандзіроўкі (“Свод военных постановлений”. Кн.VII. арт.60,556,634,727). За выключэннем толькі выпадкаў выдатнага подзвіга, мелі магчымасць атрымаць афіцэрскі чын, не іначай, як пасля спецыяльнага дазвалення Імператара, у якім даводзілася што панесенае наказанне не перашкаджае набыццю афіцэрскага чыну ці узнагароды кшталту ордэна. Прычым гэткае прашэнне разжалаваным меў права падаць толькі праз 3 гады пасля вынясення пакарання [22]. Зыходзячы з акалічнасцяў біяграфіі Пушчына бачна, што ён ў 1830 годзе ўжо адноўлены ў дваранстве і правах грамадзянскіх, акрамя магчымасці жыцця ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, тайнага нагляду паліцыі і вольнага выезду за мяжу. Падсумоўваючы сказанае, заўважым, што 3-хгадовы срок ў параўнанні з наказаннем хаця б таго Івана Пушчына, малы і ня жорсткі. Да таго на Каўказе яго не надта гвалтавалі ў сэнсе службы, пра што магчыма меркаваць з Пушкінскага “Путешествия в Эрзурум” [25], дзе той сустрэў Пушчына, а таксама з успамінаў самога М.Пушчына [26].
3. Стаўленне да людзей, асабістыя якасці і перакананні. Больш агіды у мяне вызывае Пушчын ў пытаннях адносін да “маўклівай большасці” маіх землякоў (азначэнне савецкага медыявіста Аарона Гурэвіча). Гэтая мая думка грунтуецца на знаснай колькасці яго меркаванняў зафіксаваных дакументальна, хаця насуперак гэтаму ў грамадскай думцы і крязнаўчай і навуковай літаратуры яго адносіны падаюцца ў ружовых танах. Але каб не падацца галаслоўнымі прывядзем некалькі яго выказванняў.
Вось як ён выказаўся аб сваіх сялянах і мясцовых габрэях ў інвентары Парыцкага маёнтку ад 20 студзеня 1845 г.(аб акалічнасцях вакол дадзенага інвентара падрабязней гл. артыкул аўтара ў зб. II-іх Шацілкаўскіх чытанняў [27]): “выбітнейшім адметнасцю сялян наогул усяго тутэйшага краю гэта бяздзейнасць, лянота, няруплівасць і п'янства. Рэдка сустракаецца стараннасць ў адносінах да працы як на панскай гаспадарцы, так і ўласна на сваёй. Селянін не можа абыйсціся без прымусу і найпільнейшага нагляду. Мноства габрэяў якія напоўнілі гэты край, можна прыпадобніць раку, які распасюджвае сваю галіну, глыбока пушчаную, і смяротна уражае ёю. Самыя лепшыя здагадкі паралізуюцца габрэямі. Нягледзячы на нармалёвы кошт віна, урадам усталяваны, габрэі паўсюдна прадаюць віно танней і тым прываджваюць да сабе сялян, прымаюць скрадзеныя рэчы, і селянін часта цягне да іх апошні хлеб, апошняе сваё сена, таму што габрэі даказваюць, яму ясна як дзень, што пан павінен прахарчаваць як яго (селяніна), так і вала яго. Габрэі думаюць за селяніна, таму што ў апошняга паралізавана цалкам здольнасць думаць…”[28, арк.5]. Шмат падобнага ў поглядах на габрэйскае пытанне М. Пушчын мае з пэўнымі асобамі з найноўшай гісторыі. Вось што ён піша ў сваёй “Запісцы аб уладкаваньні быту габрэйскага насельніцтва ў Западных губернях Расіі”[12.02.1859 г.], якая захоўваецца ў Рукапісным аддзеле ІРЛІ РАН [мал.1]: “Габрэяў неабходна сабраць у цэнтры паселішчаў, у гарады і мястэчкі; дзеля адукацыі і выхавання іх юнацтва адкрыць рэальныя школы і мастерні пад наглядам давераных ад урада асоб. Частка скрынкавага з іх збору, звярнуць на стварэнне фабрыкаў і рамесных ўстаноў (падкрэслена мною – А.П.)”[27, арк.1-2]. У гэтым дакуменце таксама выяўляе іншыя стэрыятыпныя для антысэміта думкі наконт габрэйства і ўскосна погляд на мясцовых сялян. “Непрызнаячы вучэння Хрыстова, збліжаныя з сялянамі яны зацямняюць іх поняцці релігійныя і абцяжарваюць духоўнае а ў след таго і маральную іх адукацыю.” [29, арк.1]. Ён лічыць, што ўсе габрэі вымагальнікі, якія абавязкова павінны быць адцягнуты ад гандлю віном [29, арк.1].
Не меньш ксэнафобскія ён меў і палітычныя перакананні. У якасьці ілюстрацыі думкі прывядзем тэкст напісанага яго ўласнай рукою “Прашэнне дваран Мінскай губерніі да Гасудара Імператара, Александра II па пытанні аб умацаванні за Расіяй Западнага краю”[1863 г.]: “У цяперашні час, як ва ўрадных поглядах, так і ва ў свядомленні грамадскім, выпрацавалась тая ісціна, якая ясна паказвае шлях для поўнага і непарушнага замацавання за Расіяй Паўночназаходняга краю ён выяўлены неаднаразова, цвёрдым намерам В.[ашай] І.[мператарскай] В.[ялікасці] рознымі мерамі дасягнуць яго “обрусения”.
З поўным блаславеннем прад Высокім Памкненнем В.[ашай] І.[мператарскай] В.[ялікасці] да выгоды нашай “любезнай Айчыны”, мы, невялікая колькасць Рускіх дваран землеўладальнікаў Мінскай губерніі, гатовыя ўсімі здольнасцямі нашымі, садзейнічаць усякай справе Вамі наканаванаму і спажыць усе магчымыя меры дзеля дасягненняя вялікай мэты. Але не маючы да таго дастатковых сродкаў, просім Вашу Вялікасць, даць нам зброю для дзеяння, і тады, мы, насаджэнне Вялікай Кацярыны пры дапамозе Божай і ласкі Найвышэйшай В.[ашай] І.[мператарскай] В.[ялікасці] выканаем Грамадзягскі абавязак наш, пакладзем правільны і цвёрды пачатак той справе, накіраваўшы яго адпаведна мясцовым ўмовам і запатрабаванням.”[30]. У навуковай літаратуры і грамадскай думцы гэткая ідэалогія атрымала назву “заходнерусізм”, прадстаўнікі якога ў поглядах на Беларусь і беларусаў глядзелі скептычна, не прызнаючы іх самастойнасць. У сувязі з гэтым ўжыванне ў дачыненні да нашых зямель назову “”Паўночназападні край”, “Западны край” ў апошняй цытаце сымптаматычае і яскрава прэзентацыйная.
Самае цікавае, што ён меў пэўныя разыходжанні і спрэчкі нават з прадстаўнікамі праваслаўнага духавенства. Вось што мы чытаем ў дзённіку мінскага архіепіскапа Міхаіла за 8 верасня 1860 г. “з Пушчыным адбылася ў мяне малая спрэчка аб плаце за кожную навучэнку па 12 рублёў”[31, с.121].
4.Пушчын і аграрная рэформа 1861 г.
Не меньш скажона апісваюцца ў краязнаўчай літаратуры і мясцовай публіцыстыцы адносіны М.Пушчына да аграрнай рэформы 1861 г. Як і ў іншых аспектах, датычнасць да працы Маскоўскай губернскай камісіі па рэалізацыі аграрнай рэформы 1861 г. [8,с.333-335], ў вачах мясцовага люду, з’яўляецца дастатковай падставай лічыць Міхаіла Пушчына вызваляльнікам сялян, дэмакратычнай і ліберальнай асобай. Пры гэтым не бяруцца да ўвагі яго меркаванні, і думкі па праблеме, нават не ставілася пытанне аб тым да якога лягеру (кансерватараў ці лібералаў) ён належыў, па змоўчванні ён запісваўся да другога лягеру.
Як ён сапраўды ставіўся да адмены прыгону, гэта таямніца вартая асобнага вывучэння і разгляду. Вось аб чым мы можам меркаваць, зыходзячы з прац М. Фрыдман, В. Бусько і папер самаго М. Пушчына.
Ён ўвашоў у склад камісіі для абароны правоў памешчыкаў, і сябе ў тым ліку. В. Бусько прыводзіць думку М.Фрыдман аб меркаваннях М. Пушчына, якая ўхваляе тое, што сяляне маглі атрымаць зямлю толькі на ўмовах выкупу, што дазволіць памешчыкам “ператварыць сваю гаспадарку і дало б земляробству патрэбнае развіццё”[13, с.19;12, с.88]. Сам Пушчын, як нам стала вядома, лічыў што ня варта даваць шмат сенакосаў ў рукі сялян, не гледзячы на нарматывы пазначаныя ў адпаведнай Інструкцыі, ён заклікаў паменшыць вялічыню сенакосаў для сялян [32]. Улічваючы яго стаўленне да мясцовых сялян прыведзеныя раней, даюць нам права казаць пра тое, што М.Пушчын не лічыў сябе сялянскім дабрадзеем і вызваліцелем ад прыгону, не быў лібералам па перакананням, вырашаючы ўсюды свае карысныя прыватныя інтарэсы Што канешне не дадае геройскасці яго асобе, але пралівае свет на рэальны стан рэчаў ў ўчынках, думках і памкненнях гэтага чалавека.
Высновы: сфармаваўшыйся ў гістарычнай навуцы, а таксама грамадска-палітычнай думцы Светлагоршчыны вобраз-міф аб Міхаіле Іванавічы Пушчыне, як чулым і дабрачынным гаспадары ў дачыненьні да жыхароў маёнтка хаця і з’яўляецца трывалым, але не мае пад сабою аніякага абгрунтвання. Гэтым міф быў створаны “з лёгкай рукі”, блізкага да атачэння яго спадчыннікаў, якое выдала “пажаданае” за гістарычную рэачаіснасць. На падставе крыніц, Міхаіл Пушчын малюецца ў рэгіянальнай гісторыі як заімшелы заходнерус, антысэміт і ксэнафоб з малапрыцягальным, сквапным характарам,які зняважліва ставіцца да мясцовага люду. Ці варта яго гераізаваць на мясцовым ўзроўні і браць яго за ўзор па жыцці. Мне падаецца НЕ! Бо гэта было б НЕ СУМЛЕННА ў адносінах да памяці соцен звычайных сялян і маіх землякоў да таго и нашых продкаў непасрэдна. Тым больш не варта залічваць яго ў катэгорыю “Землякі”, як тое было зроблена ў асобных публікацыях. Вядомы жыхар Парыч – Так, але не болей. Не вартае на маю думку захавання прысутнасць Міхаіла Пушчына ў тапаніміцы гарада Светлагорску, бо ён не меў да яго (у тым ліку тагачасных Шацілак) дачынення; ў той жа час як вуліца ў яго гонар і магіла ў Парычах маюць поўнае права на існаванне, павінны быць захаваны і дагледжаны, і гэтага я мяркую дастаткова.
СПІС ІЛЮСТРАЦЫЙ
Мал. 1. Фота Міхаіла Пушчына. Аўтар невядомы. 1860-я гг.
Мал. 2. Мемарыяльная таблічка на будынку Светлагорскай школы мастацтваў, аб наданні прылеглай плошчы імя братоў Пушчыных. Фота аўтара.25 верасня 2011 г.
Мал. 3 Фота будынку ІРЛІ РАН ў г.Санкт-Пецярбург (наб. Макарава, д.4) .дзе захоўваецца часта эпісталярнай і гаспадарчай спадчыны Міхаіла Пушчына. Фота Ул. Валахонскі. 10 жніўня 2006 г.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ:
1. Фота Міхаіла Пушчына, 1860-я г. [Электронны рэсурс]. – Доступ праз Інтэрнэт: http://www.orbis.spb.ru/decabrist/lic/all/213.htm. – Дата доступа: 28.03.2008 г.
2. Музей Пушчыных. // Агні камунізму. – 1988. – 30 студзеня. – с.4.
3. Михаил Иванович Пущин. // Земляки: История Светлогорска в лицах. Сост. Г.И.Захаренко. – Мозырь:”Колор”,2001. –с.90-92.
4. Кохно, В. Предки выстроили храм – мы едва снести его сумели. // Гомельская праўда. – 2005. – 2 верасня. – с.4.
5. Грыцкевіч, В. Гісторыя і міфы. – Мн.: БелФранс,2000. – 205 с.
6. Гронский, А.Д. Кастусь Калиновский: конструирование героя. // Беларуская думка. – 2008. – №2. - с.82-87
7. Декабристы: биографический справочник. / под ред. М.В. Нечкиной. – М: “Наука”, 1988. – с.149-150, 213
8. Модзалевский, Б. Пущин Михаил Иванович. // Русскій біографіческий словарь: Притвицъ – Рейсъ / под наблюденіем Императорского Русского Исторического общества А.А. Половцова. – СПб: “типографія Императорской Академіи наукъ”, 1910. – с.333-335
9. Прач, С. Дзекабрысты Пушчыны. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1986. - №1. – с.15-16.
10. Пароменский П. Паричское женское Святой Марии Магдалины училище духовного ведомства (по случаю 50-летняго юбилея училища). / П. Пароменский. – Спб.: Синодальная типография, 1910. -135 с.
11. Кернажыцкі, К.І. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы XIX ст. / К.І. Кернажыцкі. – Мн.: Друкарня БАН, 1931. – 149 с.
12. Фридман, М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. / М.Б. Фрыдман– Мн.: БДУ, 1958 – 201 с.
13 Бусько, В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX – начала ХХ в.: Очерки / Под ред. М.В. Научителя. Мн.: “Наука и техника”, 1990. – 144 с.
14. Бравер, Е Дзекабрыст Міхаіл Пушчын жыў ў Парычах. /Е. Бравер// Агні камунізму. – 1969. - №113(4098). – 25 верасня. –с.4.
15.Прач, С. Н. Дзекабрыст Міхаіл Пушчын. /С.Н. Прач // Агні камунізму. – 1982. – 8 студзеня. –с.4.
16. Мігай, У. Пушчынскі раяль. /У. Мігай // Агні камунізму. – 1988. – 17 снежня. –с.4.
17. Катляроў, І. Вяртанне ўдзячнай памяці. / І. Катляроў // Агні камунізму. – 1989. – 21 снежня. –с.4.
18. Баравік, У. А. Сустрэчы з Пушчынымі. /У.А. Баравік // Свеілагорскія навіны. – 1996. – 6 лістапада. – с.7
19. Кажамяка, Ю. Асветніца: Аб дзейнасці М.Я.Пушчынай у Парычах. / Ю. Кажамяка. // Агні камунізму. – 1991. – 13-18 красавіка.
20. Петухов, А.В. Дворянский род Пущиных и Беларусь. /А.В. Петухов // Творчество молодых, 2007: сборник научных работ студентов и аспирантов (23 мая 2007 г., г. Гомель). - УО “ГГУ им. Ф.Скорины”, 2007. - с.97. - Доступ через интернет: http://www.gsu.by/pages/vakolica/publications.html. - Дата доступа: 20.08.2011 г.
21. Раманцоў, В. “Пушчыны-дзекабрысты, мае землякі!!!” / В.А.Раманцоў. – [Электронны рэсурс]. - Доступ праз інтэрнэт: http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?mod=news&id=60. – Дата доступа: 21.09.2011 г.
22. Памяць. Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. – Мн.: «Беларусь», 2000. – Кн. 1. – С. 51–52
23. Иванов, Е.Два обращения декабристов к Николаю I. /Е. Иванов // Псковский хронограф. – 2001. - №7 [Электронны рэсурс]. - Доступ праз Інтэрнэт: http://www.pskovcity.ru/hronograf7.htm. - Дата доступа: 20.04.2010 г.
24. К., К. Разжалованіе в рядовые. // “Энциклопедический словарь” в 86 т. Т. XXVI (51): Рабочая книжка — Резолюция. — Санкт-Петербург: издательство Брокгауза и Эфрона,1899. - с.158
25. Пушкин, А.С. Путешествие в Арзурум во время похода 1829 года. — Современник. 1836. Т. 1. С. 17—84 – Доступ праз Інтэрнэт: http://www.pushkinskijdom.ru/Default.aspx?tabid=8972 . – Дата доступа:26.07.2011 г.
26. Пущин, М. И. Встреча с Пушкиным за Кавказом. /М.И. Пушкин// Пушкин в воспоминаниях современников. — 3-е изд., доп. — СПб. : Академический проект, 1998. — Т. 1—2.Т. 2. — 1998. — с.97-103. – Доступ праз Інтэрнэт: http://feb-web.ru/feb/pushkin/critics/vs2/vs2-097-.htm. - Дата доступа:29.07.2011 г.
27. Петухоў, А. “Парыцкі рэгіён” па матэрыялах фамільнага фонду Пушчыных у ІРЛІ РАН: да гісторыі стварэння фонду. /А. Петухоў// Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450 годдзя Шацілак) у Светлагорску,16 красавіка 2010 г. /Уклад. Т.В.Маслюкоў,В.А.Раманцоў. – Светлагорск,2011. – с.59-65. - Доступ праз Інтэрнэт: http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?id=0186. – Дата доступа: 23.07.2011 г.
28. Тетрадь «Статистика Местечка Паричи», составленая в [20.01.1845 г.] году генерал-майором Михаилом Ивановичем Пущиным / М. И.Пущин // Рукописный отдел Института Русской литературы Российской Академии наук (далее – РО ИРЛИ РАН). – Фонд 248. – Ед. хр. 6268. – 57 л.
29. Пущин, М. И. Записка Об устройстве бытаЕврейского населения в Западных губерніях Россіи / М. И.Пущин // РО ИРЛИ РАН. – Фонд 248. – Ед. хр. 6285(XXXIII б.5) л.1-2об.
30. Пущин, М.И.Прошение, его рукою, дворян Минской губерніи къ Государю Императору, Александру II по вопросу об укрепленіи за Россией Западного края. / М. И.Пущин // РО ИРЛИ РАН. – Фонд 248. – Ед. хр. 6312(XXXIII б.12), л.1-1 об.
31. Янушкевіч, Я. Дыярыуш з XIX стагоддзя: Дзённікі М. Галубовіча як гістарычная крыніца. / Я. Янушкевіч. – Мн.: В.Хурсік, 2003. – 350 с.
32. Пущин, М.И. Нормативное отношение сенокоса к пахотным полям, указанное в Инструкции для руководства поверочным комиссиям ошибочно ими понимается. / М.И. Пущин // РО ИРЛИ РАН. – Фонд 248. – Ед. хр. 6285(XXXIII б.5) л.3, 3 об.,4-4об.
20.10.2011 г.
РЕЗЮМЕ
Петухов Александр Васильевич. Михаил Пущин в региональном измерении: деконструкция героического образа.
В данной статье, на значительной источниковой и историографической базе, предпринята попытка развенчания историко-героического мифа о Михаиле Ивановиче Пущине, как местном герое. Автор выступает против героизации данного человека, на основе того,что он в целом был не достоин звания “герой”, будучи жадным, ксенофобом и антисемитом, а также не уважительно относился к жителям Светлогорщины. В статье рассматривается также генезис данного исторического мифа, мотивация и условия создания тех или иных элементов его конструкции.
SUMMARY
Petuhou Aliaksandr Vasilievich. Michael Puschin in the regional dimension: the deconstruction of the heroic.
In this paper, the substantial of the source and historiographical framework, an attempt to debunk the historical and heroic myth of Mikhail Ivanovich Pushchin, as local hero. The author opposes the glorification of the person, on the basis that it was generally not worthy of the title "hero" by being greedy, xenophobia and anti-Semitic, and not respectful to the people Svetlogorschiny. The paper also addresses the genesis of a historical myth, motivation and conditions for the creation of various elements of its design.